Сустрэча з калектывам ААТ «Віцязь»
Пракурор аддзела
пракуратуры Віцебскай вобласці па наглядзе за выкананнем заканадаўства
органамі крымінальна-выканаўчай сістэмы і прымусовага выканання Плоскуноў
Д.У. выступіў перад працоўным калектывам ААТ «Віцязь» з дакладам аб ходзе і
выніках расследавання крымінальнай справы аб генацыдзе насельніцтва Беларусі ў
гады Вялікай Айчыннай вайны і пасляваенны перыяд. Асаблівую ўвагу ён акцэнтаваў
на шматлікіх населеных пунктах, знішчаных у ходзе карных аперацый, нізкіх маральных
якасцях асоб, якія супрацоўнічалі з акупантамі, і значнасці сувязі часоў – эпохі
ваеннага часу і сённяшніх дзён.
Пракурорскі работнік таксама асвятліў пытанні выканання заканадаўства пры ажыццяўленні бухгалтарскімі службамі арганізацый, якія выплачваюць даходы даўжнікам па выканаўчых дакументах, утрыманняў належных з іх сум і аб адказнасці за парушэнне ўстаноўленых патрабаванняў.
Інфармацыя аддзела пракуратуры Віцебскай вобласці
па наглядзе за выкананнем заканадаўства
органамі крымінальна-выканаўчай сістэмы
і прымусовага выканання