Сустрэча з прэсай

У пракуратуры вобласці адбылася сустрэча журналістаў з першым намеснікам пракурора Віцебскай вобласці Аляксандрам Сідаровічам.

Ён расказаў прадстаўнікам журналісцкай супольнасці паўночнага рэгіёну аб праведзенай рабоце па процідзеянні карупцыі ў Віцебскай вобласці ў 2017 годзе, у прыватнасці аб узроўні злачыннасці, сферах, найбольш схільных да карупцыі, рэзанансных крымінальных справах.

Так, у Віцебскай вобласці ў 2017 годзе ў параўнанні з папярэднімі гадамі значна ўзрасла колькасць улічаных карупцыйных злачынстваў: за 12 месяцаў 2017 г. улічана 276 карупцыйных злачынстваў (у аналагічным перыядзе 2016 г. - 168, або + 64,3%, 2015г. - 177, або + 55,9%, 2014 г – 179, або + 54,2%).

Удзельная вага карупцыйных злачынстваў у агульнай колькасці зарэгістраваных па вобласці злачынстваў складае 1,5% (па вобласці ўсяго зарэгістравана 10 855 злачынстваў). У цэлым па рэспубліцы ўдзельная вага гэтага віду злачынстваў склала 1,7%.

У складзе карупцыйнай злачыннасці пераважаюць факты крадзяжу шляхам злоўжывання службовымі паўнамоцтвамі (арт. 210 КК), злоўжывання службовымі паўнамоцтвамі (арт. 424 КК) і факты хабарніцтва (арт.ст. 430-432 КК).

Усяго за здзяйсненне карупцыйных злачынстваў у вобласці ў мінулым годзе да адказнасці прыцягнута 111 (у 2016 годзе - 132) асоб (па рэспубліцы больш за ўсё прыцягнута асоб у г. Мінску - 141, менш за ўсё - у Мінскай вобласці – 86).

Больш за ўсё злачынстваў гэтай катэгорыі зарэгістравана ў г. Віцебску (97), г. Наваполацку (57), Аршанскім рэгіёне (26), Полацкім раёне (20).

Па галінах і сферах дзейнасці найбольшая колькасць карупцыйных злачынстваў у аналізуемым перыядзе зарэгістравана ў сферы адукацыі – 51 злачынства, на транспарце - 48, у сферы сельскагаспадарчай вытворчасці – 36 злачынстваў, гандлю – 20 злачынстваў. Работнікамі кантралюючых органаў здзейснена 30 злачынстваў, супрацоўнікамі міліцыі – 7, службовымі асобамі органаў кіравання - 10 злачынстваў.

Адказваючы

на пытанні журналістаў, першы намеснік пракурора вобласці распавёў аб наглядной дзейнасці ведамства, праводзімых праверках і іх выніках у мінулым годзе.

У ходзе ажыццяўлення нагляду за выкананнем антыкарупцыйнага заканадаўства органамі пракуратуры вобласці ў 2017 годзе праведзена 117 праверак выканання заканадаўства аб барацьбе з карупцыяй на прадпрыемствах і ў арганізацыях вобласці.

Па іх выніках усяго ўнесена 455 актаў нагляду, пракурорамі ўзбуджана 6 крымінальных спраў. Па патрабаванні пракурораў да розных відаў адказнасці прыцягнута 362 асобы.

Неабходна адзначыць, што значная частка пракурорскіх праверак антыкарупцыйнага заканадаўства ў мінулым годзе закранала сферу закупак тавараў (работ, паслуг) як за кошт бюджэтных, так і за кошт уласных сродкаў прадпрыемстваў і арганізацый рэгіёна, у тым ліку сферу закупак у будаўніцтве. Больш за траціну ўсіх актаў пракурорскага рэагавання (146 з 455) унесена ў 2017 г. у сувязі з выяўленнем парушэнняў ва ўказанай сферы.

Таксама, Аляксандр Сідаровіч асобна спыніўся на рэалізацыі патрабаванняў Закона Рэспублікі Беларусь «Аб барацьбе з карупцыяй» у рэгіёне, падыходу нагляднага ведамства, стымуляванні грамадзян, суб'ектаў гаспадарання, у частцы стварэння атмасферы нецярпімасці да карупцыйных праяў, ранняга выяўлення і спынення.

Па заканчэнні прэс-мерапрыемства першы намеснік пракурора вобласці падзякаваў журналістаў за ўвагу і актуальныя пытанні, пры гэтым у чарговы раз звярнуў увагу на ўзаемадзеянне СМІ і пракуратуры ў сферы забеспячэння прынцыпу галоснасці ў дзейнасці нагляднага ведамства.

Старэйшы памочнік пракурора вобласці Наталля Сеўрукова.