Сустрэча з ветэрынарамі
Ва УА «Віцебская ордэна «Знак Пашаны» дзяржаўная акадэмія ветэрынарнай медыцыны» адбылося навучанне галоўных ветурачоў раёнаў і гарадоў Рэспублікі Беларусь.
У рамках навучальнага мерапрыемства перад прысутнымі выступіла старшы пракурор аддзела пракуратуры Віцебскай вобласці па наглядзе за выкананнем заканадаўства і законнасцю прававых актаў па тэме: «Практыка прымянення мер адміністрацыйнага уздзеяння пры выяўленні парушэнняў ветэрынарна-санітарных і заатэхнічных патрабаванняў заканадаўства».
У ходзе зносін са спецыялістамі ветэрынарных службаў былі абмеркаваны практычныя пытанні правапрымянення норм адміністрацыйнага заканадаўства пры выяўленні парушэнняў патрабаванняў тэхналогіі вырошчвання жывёлы, корманарыхтоўкі, вытворчасці сельгаспрадукцыі.
Пасля дыспута прадстаўнік нагляднага ведамства адказала на паступіўшыя пытанні.
Старшы пракурор аддзела па наглядзе
за выкананнем заканадаўства
і законнасцю прававых актаў
пракуратуры вобласці
Вольга Грыцкевіч