Аб'ява
Дакументы па вылучэнні прадстаўнікоў у склад Віцебскай абласной камісіі па выбарах Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь прымаюцца ў будынку Віцебскага аблвыканкама па адрасе: г.Віцебск, вул.Гогаля, 6, (цэнтральны ўваход) з 8.00 да 13.00 і з 14.00 да 17.00 не пазней 31 кастрычніка 2024 г.
Аб прыёме дакументаў па вылучэнні прадстаўнікоў у склад камісій па выбарах Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь
Прыём дакументаў па вылучэнні прадстаўнікоў у склад абласной, раённых, Наваполацкай гарадской, раённых у горадзе Віцебску камісій па выбарах Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ажыццяўляецца ў адпаведных абласным і гаррайвыканкамах да 31 кастрычніка 2024 г. уключна.
Інфармацыя аб месцы і часе прыёму дакументаў размешчана на афіцыйных сайтах гаррайвыканкамаў.
Паведамленне:
4 лістапада 2024 г. у 9.00 у будынку Віцебскага аблвыканкама (г. Віцебск, вул. Гогаля, 6, каб. 42) адбудзецца сумесны пасяджэнне прэзідыума Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў і Віцебскага абласнога выканаўчага камітэта, на якім будзе разгледжана пытанне ўтварэння Віцебскай абласной камісіі па выбарах Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь.
У адпаведнасці з артыкулам 34 Выбарчага кодэкса Рэспублікі Беларусь на пасяджэнні маюць права прысутнічаць прадстаўнікі палітычных партый, іншых грамадскіх аб'яднанняў, працоўных калектываў, грамадзян, якія вылучылі сваіх прадстаўнікоў у склад камісіі.
Віцебскі абласны выканаўчы камітэт інфармуе, што паўнамоцтвы ўказаных асоб пацвярджаюцца адпаведным дакументам, якім можа быць: выпіска з пратакола пасяджэння арганізацыйнай структуры палітычнай партыі, грамадскага аб'яднання, працоўнага калектыву, членскі білет, для грамадзян, якія вылучылі прадстаўніка ў склад камісіі, - пашпарт альбо іншы дакумент, які сведчыць асобу.
Паведамленне:
6 лістапада 2024 года ў 7.45 адбудзецца першае арганізацыйнае пасяджэнне Віцебскай абласной камісіі па выбарах Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь (г.Віцебск, вул. Гогаля, 17, 1-ы паверх), на якім будуць разгледжаны пытанні абрання кіруючага складу і шэраг арганізацыйных пытанняў.
Паведамленне аб утварэнні Віцебскай абласной камісіі па выбарах Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь
4 лістапада 2024 г. адбылося сумеснае пасяджэнне прэзідыума Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў і Віцебскага абласнога выканаўчага камітэта, на якім была ўтворана Віцебская абласная камісія па выбарах Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь у складзе 13 членаў.
Спосаб вылучэнняу склад камісіі:
ад партый – 3 чалавекі;
ад грамадскіх аб'яднанняў – 6 чалавек;
ад прафесійных саюзаў – 2 чалавекі;
ад працоўных калектываў – 1 чалавек;
ад грамадзян шляхам падачы заявы – 1 чалавек.
Месца знаходжання: г. Віцебск, вул. Гогаля, 17, 1-ы паверх,
тэл. 60-11-01.
Рэжым працы камісіі:
у буднія дні – з 10 да 19 гадзін (перапынак – з 14 да 15 гадзін);
у суботу – з 10 да 14 гадзін, а напярэдадні дня выбараў – з 10 да 19 гадзін (перапынак – з 14 да 15 гадзін);
7, 8, 10 лістапада – выхадны;
9 лістапада – з 10 да 14 гадзін;
16 лістапада – з 10 да 19 гадзін (перапынак – з 14 да 15 гадзін).
Паведамленне
На тэрыторыі Віцебскай вобласці ўтвораны 21 раённая камісія, Наваполацкая гарадская камісія, 3 раённыя камісіі ў г. Віцебску. Азнаёміцца з падрабязнай інфармацыяй аб выбарчых камісіях можна на інтэрнэт-сайтах адпаведных выканаўчых камітэтаў.
Віцебская абласная камісія па выбарах Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь
Парадак дня пасяджэння
16.12.2024 г. Месца правядзення вул. Гогаля, д.17
17.00 гадзін
1. Аб устанаўленні колькасці выбаршчыкаў, якія паставілі подпісы ў падтрымку прапановы аб вылучэнні кандыдата ў Прэзідэнты Рэспублікі Беларусь па Віцебскай вобласці.
Дакладчык – старшыня Віцебскай абласной камісіі па выбарах Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь Хома Д.Л.
2. Аб зацвярджэнні каштарысу выдаткаў участковых камісій па выбарах Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь.
Дакладчык – старшыня Віцебскай абласной камісіі па выбарах Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь Хома Д.Л.
PDFАб рэгістрацыі Сыранкова С.А. кандыдатам у Прэзідэнты Рэспублікі Беларусь
PDFАб рэгістрацыі Хіжняка А.М. кандыдатам у Прэзідэнты Рэспублікі Беларусь
PDFАб рэгістрацыі Гайдукевіча А.С. кандыдатам у Прэзідэнты Рэспублікі Беларусь
PDFАб рэгістрацыі Канапацкай А.А. кандыдатам у Прэзідэнты Рэспублікі Беларусь
PDFАб рэгістрацыі Лукашэнкі А.Г. кандыдатам у Прэзідэнты Рэспублікі Беларусь
PDFІнфармацыя для фізічных асоб аб ахвяраваннях у выбарчыя фонды
PDFІнфармацыя аб адкрыцці спецыяльнага выбарчага рахунку Лукашэнкі А.Г.
PDFІнфармацыя аб адкрыцці спецыяльнага выбарчага рахунку Гайдукевіча А.С.
PDFІнфармацыя аб адкрыцці спецыяльнага выбарчага рахунку Хіжняка А.М.
PDFІнфармацыя аб адкрыцці спецыяльнага выбарчага рахунку Сыранкова С.А.
PDFІнфармацыя аб адкрыцці спецыяльнага выбарчага рахунку Канапацкай А.А.
Паведамленне аб прыняцці гарадскімі і раённымі выканаўчымі камітэтамі рашэнняў аб вызначэнні месцаў для ажыццяўлення перадвыбарнай агітацыі
Віцебскім і Наваполацкім гарадскімі і раённымі выканаўчымі камітэтамі прыняты рашэнні аб вызначэнні месцаў для ажыццяўлення перадвыбарнай агітацыі. Азнаёміцца з рашэннямі ў разрэзе раёнаў Віцебскай вобласці можна на інтэрнэт-сайтах адпаведных выканаўчых камітэтаў.
На тэрыторыі Віцебскай вобласці ўтворана 672 участкі для галасавання, у тым ліку ў бальніцах, санаторыях, дамах адпачынку і іншых месцах часовага знаходжання выбаршчыкаў – 16, у воінскіх часцях – 1.
Азнаёміцца з падрабязнай інфармацыяй аб утварэнні ўчасткаў для галасавання ў разрэзе рэгіёнаў вобласці магчыма на інтэрнэт-сайтах адпаведных выканаўчых камітэтаў.
У склад участковых камісій па выбарах Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь маюць права вылучаць сваіх прадстаўнікоў:
палітычныя партыі, іншыя грамадскія аб'яднанні; працоўныя калектывы арганізацый, калектывы структурных падраздзяленняў арганізацый;
грамадзяне шляхам падачы заяў.
Прыём дакументаў па вылучэнні прадстаўнікоў у склад участковых камісій па выбарах Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ажыццяўляецца ўключна па 20 снежня 2024 г. Наваполацкім гарадскім, раённымі выканаўчымі камітэтамі, адміністрацыямі раёнаў г. Віцебску ў працоўныя дні.
- Содержимое элемента не настроено