Выязны прыём грамадзян у Віцебскім аэрапорце
30.05.2019 у Віцебскім філіяле Рэспубліканскага ўнітарнага прадпрыемства па аэранавігацыйным абслугоўванні паветранага руху «Белаэранавігацыя» (далей – Віцебскі аэрапорт) адбыўся сумесны прыём грамадзян, у якім прынялі ўдзел супрацоўнікі Віцебскага раённага аб'яднання прафсаюзаў, Беларускага прафсаюза банкаўскіх і фінансавых работнікаў, пракуратуры Віцебскага раёна і Віцебскай транспартнай пракуратуры.

Пры наведванні Віцебскага аэрапорта начальнікам праведзена экскурсія па залах вылету і прылёту пасажыраў, самым будынку аэрапорта.
Ужо падчас прыёму, на які запісалася 4 чалавекі, дадзены тлумачэнні па пытаннях уліку працоўнага часу пілотаў паветраных судоў, ненорміраванага працоўнага часу, падаўжэння кантракту і інш. Да прыкладу, інжынера па эксплуатацыі аэрадрома Канаплёва Ю.В. (на фота), цікавіла пытанне дзяжурства на доме, пры чаканні прылёту самалётаў.
Старшы памочнік
Віцебскага
транспартнага пракурора
Е.М. Кржысінскі