Выязны семінар

У г. Лепель пад эгідай Генеральнай пракуратуры Рэспублікі Беларусь адбыўся рэспубліканскі вучэбна-метадычны семінар па актуальных пытаннях правапрымяняльнай практыкі на дасудовай стадыі крымінальнага працэсу.

Семінар прайшоў з удзелам шэрагу пракурораў раёнаў, начальнікаў ГАРАУС, МНС, супрацоўнікаў упраўлення Следчага камітэта па Віцебскай вобласці, УУС Віцебскага аблвыканкама, пракуратуры вобласці і Віцебскага абласнога ўпраўлення па надзвычайных сітуацыях.

У ходзе навучальнага мерапрыемства выступілі прадстаўнікі Генеральнай пракуратуры, міністэрстваў унутраных спраў і надзвычайных сітуацый.

Па тэме «Каардынуючая роля пракурора пры ўзаемадзеянні праваахоўных органаў на стадыі ўзбуджэння крымінальнай справы» выступіў начальнік аддзела пракуратуры Віцебскай вобласці па наглядзе за дазнаннем і аператыўна-вышуковай дзейнасцю Грынкевіч Г.Н., які падзяліўся вопытам узаемадзеяння па названай галіне нагляду.

Аддзел па наглядзе за дазнаннем і АРД пракуратуры вобласці