«Выгадная» паездка

Віцебская транспартная пракуратура падтрымала дзяржаўнае абвінавачанне па факце крадзяжу ў дачыненні да 33-гадовага Н.

У ходзе судовага следства ўстаноўлена, што Н. рухаўся ў цягніку міжрэгіянальных ліній паведамленнем «Гомель-Полацк» да станцыі «Орша-Цэнтральная». Незадоўга да прыбыцця цягніка да станцыі Орша, рухаючыся да выхаду з вагона,  у адным з купэ убачыў на століку мабільны тэлефон. Уладальнік тэлефона бесклапотна спаў, чым і скарыстаўся наш «герой».

 У наступным на вакзале станцыі «Орша» Н. прадаў выкрадзены « Huawei» за 30 рублёў. Сума маёмаснай шкоды, прычыненай К., склала 230 рублёў 19 капеек  (у наступным тэлефон быў выняты супрацоўнікамі міліцыі і вернуты пацярпеламу). Дзеянні Н. былі кваліфікаваны па ч. 1 арт.205 КК Рэспублікі Беларусь.

На падставе прад'яўленых бокам абвінавачвання доказаў суд прызнаў вінаватым Н. у здзяйсненні названага злачынства, і прызначыў яму пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі на 1 год. У дачыненні да Н. ужыта арт. 78 КК, пакаранне не будзе прыменена, калі на працягу аднаго года выпрабавальнага тэрміну Н. не здзейсніць новага злачынства, а таксама будзе выконваць ускладзеныя на яго судом абавязкі, у тым ліку выплаціць у даход дзяржавы крымінальна-прававую кампенсацыю ў памеры 30 базавых велічынь.

Прыгавор уступіў у законную сілу.

Даведка: За 2019 год Віцебскім АУСТ зарэгістравана 15 крадзяжоў, з іх здзейснены ў цягніках – 5. За мінулы перыяд 2020 г. зарэгістравана 3 крадзяжы (у цягніках – 0).

Старшы памочнік
Віцебскага транспартнага пракурора
Сняжана  Сазонава