Высяленне грамадзян з інтэрната

Інтэрнат – гэта жылы дом (яго частка), спецыяльна пабудаваны або пераабсталяваны для пражывання грамадзян на перыяд іх працы або вучобы (п. 1 арт. 119 ЖК). Інтэрнаты знаходзяцца выключна ў дзяржаўным жылым фондзе. Жыллёвыя памяшканні ў інтэрнатах не падлягаюць прыватызацыі, абмену, раздзелу і прадастаўленню па дагаворы паднайма. Інтэрнаты складаюць значную частку жылога фонду, таму заканадавец не абышоў іх бокам у сваіх нарматыўна-прававых актах. Адносіны, звязаныя з інтэрнатамі, рэгулююцца Жыллёвым кодэксам і Палажэннем аб інтэрнатах. Палажэнне аб інтэрнатах, зацверджанае пастановай Савета Міністраў РБ ад 05.04.2013 № 269, уступіла ў сілу з 13 красавіка 2013 г. Палажэнне аб інтэрнатах распрацавана ў рамках рэалізацыі Жыллёвага кодэкса РБ. Згодна з Палажэннем, жылое памяшканне ў інтэрнаце – гэта жылое памяшканне альбо яго частка, прадастаўляемыя грамадзянам на ўмовах дагавора найму жылога памяшкання ў інтэрнаце.

Палажэннем аб інтэрнатах вызначана прызначэнне інтэрнатаў – яны прызначаны для пражывання грамадзян:

• на перыяд іх працы (службы) у дзяржаўным органе, іншай арганізацыі – дагавор найму жылога памяшкання у інтэрнаце, як правіла, заключаецца на тэрмін працоўных (службовых) адносін;

• на перыяд іх вучобы – дагавор найма жылога памяшкання ў інтэрнаце заключаецца на тэрмін вучобы;

• на перыяд праходжання клінічнай ардынатуры ў арганізацыях, якія ажыццяўляюць у адпаведнасці з заканадаўствам падрыхтоўку клінічных ардынатараў – дагавор найму жылога памяшкання ў інтэрнаце заключаецца на час праходжання клінічнай ардынатуры;

• на перыяд спартыўнай падрыхтоўкі.

Пытанні высялення з інтэрната рэгулююцца Жыллёвым кодэксам. З 2 сакавіка 2013 года ўступіў у сілу новы Жыллёвы кодэкс Рэспублікі Беларусь (далей па тэксце – ЖК РБ), у сувязі з чым у жылым заканадаўстве шэраг нормаў перацярпелі змены, у тым ліку нормы, якія тычацца высялення грамадзян з жылых памяшканняў.

Высяленне грамадзян з інтэрнатаў можа быць як добраахвотным, так і прымусовым. Пачнём з добраахвотнага.

Згодна з арт. 63 ЖК пры спыненні альбо

пры спыненні дагавора найму жылога памяшкання ў інтэрнаце наймальнік абавязаны на працягу 3 сутак (калі іншы тэрмін не ўстаноўлены дагаворам) вызваліць жылое памяшканне і здаць яго па акце ў тым стане, у якім ён яго атрымаў. Пры гэтым павінен быць улічаны натуральны знос жылога памяшкання.

Акт аб здачы жылога памяшкання складаецца ў двух экзэмплярах у адвольнай пісьмовай форме і падпісваецца бакамі дагавора найму.

Пры спыненні дагавора найму па ініцыятыве ўладальніка інтэрната папярэдне за адзін месяц наймадавец павінен накіраваць наймальніку адпаведнае пісьмовае папярэджанне з указаннем матываў спынення дагавора. У папярэджанні павінны быць указаны ўсе зарэгістраваныя сумесна з наймальнікам грамадзяне.

Патрабаванне аб спыненні дагавора найму можа быць заяўлена ў суд толькі пасля заканчэння месячнага тэрміну ў выпадку адмовы наймальніка ад спынення дагавора або неатрымання адказу на папярэджанне.

Прымусовае ж высяленне рэгулюецца арт. 93 Кодэкса. Згодна з ім вылучаюць наступныя падставы для высялення:

– спыненне наймальнікам працоўных адносін з арганізацыяй, якая прадаставіла інтэрнат (па пагадненні бакоў, заканчэнне тэрміну кантракту, звальненне работніка па яго заяве пры бестэрміновым працоўным дагаворы і г.п.);

– спыненне наймальнікам працоўных адносін з арганізацыяй, якая хадайнічала аб прадастаўленні інтэрната (старонняя арганізацыя);

– наяўнасць у наймальніка або пражываючых сумесна з ім членаў яго сям'і ў дадзеным населеным пункце жылога памяшкання агульнай плошчай 15 кв. м. і больш (у горадзе Мінску – 10 кв. м. і больш) на аднаго чалавека. Прычым не важна, належыць такое памяшканне на праве ўласнасці або ён карыстаецца ім па дагаворы найму;

– наймальнік з'яўляецца членам арганізацыі забудоўшчыкаў – пасля заканчэння 3 месяцаў пасля здачы жылога дома ў эксплуатацыю;

– наяўнасць у наймальніка без уважлівых прычын шасцімесячнай запазычанасці па жыллёва-камунальных паслугах;

– спыненне навучання, калі інтэрнат быў прадастаўлены ў сувязі з вучобай.

Высяленню падлягаюць як наймальнік, так іусе пражываючыя з ім грамадзяне.

Варта таксама згадаць немалаважны момант. У Жыллёвым кодэксе маецца норма (артыкул 221 «Пераходныя палажэнні»), якая накіравана на абарону інтарэсаў шэрагу катэгорый грамадзян, што ўсяліліся ў жылое памяшканне ў інтэрнаце да ўступлення ў сілу новага Жыллёвага кодэкса. Згодна з п. 4 арт. 221 з жылых памяшканняў дзяржаўнага жыллёвага фонду ў інтэрнатах, прадастаўленых да 2 сакавіка 2013 г., не могуць быць выселены без прадастаўлення іншага жылога памяшкання тыпавых спажывецкіх якасцей, якое адпавядае патрабаванням п. 3 арт. 84 Жыллёвага кодэкса, наймальнікі жылых памяшканняў дзяржаўнага жыллёвага фонду ў інтэрнатах (за выключэннем наймальнікаў, з якімі скасаваны працоўны дагавор у адпаведнасці з пп. 4, 5 і 7-9 арт. 42 Працоўнага кодэкса РБ ():

• якія сталі інвалідамі ў выніку ранення, кантузіі, калецтва, прафесійнага захворвання, атрыманых пры выкананні вытворчых або службовых абавязкаў; якія адносяцца да катэгорый, вызначаных п. 1 і падп. 3.3 п. 3 часткі другой арт. 2, пп. 1-4 часткі першай арт. 3, арт. 4 і 22 Закона РБ ад 17.04.1992 № 1594-XII «Аб ветэранах»;

• якія прапрацавалі ў арганізацыі, што прадаставіла ім жылое памяшканне дзяржаўнага жыллёвага фонду ў інтэрнаце, не менш за 10 гадоў;

• звольненыя ў сувязі з ліквідацыяй арганізацыі альбо па скарачэнні колькасці або штату работнікаў арганізацыі, што прадаставіла ім жылое памяшканне дзяржаўнага жыллёвага фонду ў інтэрнаце;

• якія маюць права на адстаўку або працоўную пенсію па ўзросце (у т.л. за працу з асаблівымі ўмовамі працы) і за выслугу гадоў;

• якія з'яўляюцца інвалідамі I або II групы, а таксама сем'і, у складзе якіх маюцца дзеці-інваліды;

• якія пражываюць з непаўналетнімі дзецьмі;

• якія захварэлі і перанеслі прамянёвую хваробу, выкліканую наступствамі катастрофы на Чарнобыльскай АЭС, іншых радыяцыйных аварый, інваліды, у дачыненні да якіх устаноўлена прычынная сувязь калецтва або захворвання, што прывялі да інваліднасці, з катастрофай на Чарнобыльскай АЭС, іншымі радыяцыйнымі аварыямі.

З жылых памяшканняў дзяржаўнага

члены сям’і:

• памерлага работніка, якому была прадастаўлена жылая плошча ў інтэрнаце;

• пражываючыя сумесна з наймальнікамі жылых памяшканняў дзяржаўнага жыллёвага фонду ў інтэрнатах (за выключэннем наймальнікаў, з якімі скасаваны працоўны дагавор у адпаведнасці з пп.4, 5 і 7-9 арт.42 Працоўнага кодэкса) у адным жылым памяшканні і якія працуюць у арганізацыі, якая прадаставіла жылую плошчу ў інтэрнаце, або якія выконваюць працу, звязаную з непасрэдным абслугоўваннем працоўнага калектыву гэтай арганізацыі.

Падводзячы вынік, можна адзначыць, што за апошнія гады прававое рэгуляванне пытання аб высяленні з інтэрната прыкметна змянілася. У той жа час назіраецца пераемнасць паміж кодексамі 1999 і 2013 гадоў.

Старшы памочнік Віцебскага транспартнага пракурора
юрыст 2 класа Рыжко І.А.