Выстава дасягненняў народнай гаспадаркі Беларусі і Узбекістана прымае высокіх гасцей
Экспазіцыю, якая размясцілася побач з канцэртнай залай «Віцебск», наведалі парламентарыі дзвюх краін на чале са старшынёй Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Наталляй Качанавай і старшынёй Сената Алі Мажліса Рэспублікі Узбекістан Танзілай Нарбаевай.
Спынкі зрабілі каля многіх павільёнаў. Азнаёміліся з прадукцыяй прадпрыемстваў мяса-малочнай галіны, лёгкай прамысловасці. Прадэгуставалі стравы нацыянальнай кухні Узбекістана.