Узаемадзеянне з рэгіянальнымі СМІ
На працягу многіх гадоў органы пракуратуры Віцебскай вобласці праводзяць значную працу па надаванні галоснасці вынікаў сваёй дзейнасці, а таксама па прававым асвеце насельніцтва праз вусныя выступленні і выступленні ў сродках масавай інфармацыі. Такім чынам, спрыяем рэалізацыі важных мэт, у прыватнасці, прафілактыцы супрацьпраўных праяў, выхаванні ў грамадскасці павагі да закона, умацаванні аўтарытэту пракуратуры сярод насельніцтва.
У мінулым перыядзе праз рэгіянальныя і рэспубліканскія сродкі масавай інфармацыі асвятляліся арганізацыйныя мерапрыемствы пракуратуры вобласці (пасяджэнні калегіі, выязныя прыёмы грамадзян, вучэбна-метадычныя семінары і г.д.), вынікі пракурорскіх праверак у розных сферах жыццядзейнасці, вынікі дзейнасці па прафілактыцы і папярэджанні здзяйснення злачынстваў і іншых правапарушэнняў у моладзевым асяроддзі. Акрамя таго, вялікая ўвага надавалася пытанням барацьбы з карупцыяй у рэгіёне.
Таксама падлягалі асвятленню вынікі расследавання і судовага разгляду крымінальных спраў супраць жыцця і здароўя чалавека, грамадскага парадку, супраць уласнасці і іншыя. Акрамя таго, насельніцтва вобласці інфармавалася, у тым ліку і праз праводжаныя акцыі «Інфармуе пракурор», аб новаўвядзеннях у заканадаўстве і рэалізацыі іх на практыцы.
Пракурорскія работнікі гаррайпракуратур размяшчалі адпаведную інфармацыю на афіцыйных інтэрнэт-сайтах гаррайвыканкамаў (раздзелы «Пракуратура», «Навіны пракуратуры»), устаноў адукацыі вобласці, сайтах раённых і рэспубліканскіх друкаваных перыядычных выданняў.
Варта адзначыць, што пракурорам Віцебскай вобласці надаецца пільная ўвага пытанням рэалізацыі прынцыпу галоснасці ў дзейнасці органаў пракуратуры Віцебшчыны.
Кіраўнік нагляднага ведамства рэгіёну сваім асабістым прыкладам актыўнага ўзаемадзеяння з прэсай паказвае падначаленым работнікам на месцах, як трэба весці канструктыўны дыялог з прадстаўнікамі СМІ.
Бо СМІ прадастаўляюць жыхарам нашага рэгіёну актуальную, запатрабаваную інфармацыю,
ставяць сур'ёзныя пытанні, і, мабыць, самае галоўнае – фарміруюць грамадскае меркаванне. Шмат у чым дзякуючы СМІ грамадства мае магчымасць весці пастаянны, адкрыты, узаемнапаважлівы дыялог з уладай.
Значэнне журналісцкай працы ў сучасным свеце цяжка пераацаніць.
Прафесія журналіста заўсёды карысталася вялікай павагай у насельніцтва і была звязана з асаблівай адказнасцю, бо галоўная задача – данесці да кожнага праўдзівае слова. Аб'ектыўнасць, аператыўнасць, непрадузятасць ацэнак, прынцыповасць пазіцыі застаюцца галоўнымі крытэрыямі журналісцкай працы паўночнага рэгіёна.
Сёння сучасныя тэхналогіі, новыя формы камунікацый робяць падачу інфармацыі больш хуткаснай, эмацыйнай, а, значыць, больш дзейснай. І гэта толькі павышае ўзровень патрабаванняў да працы журналістаў і рэдактараў, да справядлівасці меркаванняў, шчырасці і сумленнасці інфармацыйных матэрыялаў.
Шчыра дзякуем калектывы СМІ, з якімі мы актыўна супрацоўнічаем, за адданасць сваёй прафесіі, неабыякавасць і імкненне да вяршынь майстэрства.
Ад усёй душы жадаем прадстаўнікам журналісцкай супольнасці здароўя, міру і дабра, паспяховых праектаў, высокіх рэйтынгаў і удзячнай аўдыторыі!
Старэйшы памочнік пракурора Віцебскай
вобласці
па прававым забеспячэнні,
інфармацыі і грамадскіх сувязях
Наталля Гушча.