Узважлівы падыход, разумны баланс, шырата кругагляду. У пракуратуры Віцебскай вобласці праведзена атэстацыя пракурорскіх работнікаў

У пракуратуры Віцебскай вобласці праведзена чарговае планавае пасяджэнне атэстацыйнай камісіі, удзел у рабоце якой прыняла старшы пракурор упраўлення кадраў і ідэалагічнай работы Генеральнай пракуратуры Рэспублікі Беларусь Людміла Радзькова.

Атэстацыі падлягалі тры пракурорскіх работніка пракуратур Полацкага і Дубровенскага раёнаў. Усе супрацоўнікі з улікам выказаных заўваг і прапаноў па ўдасканаленні нагляднай дзейнасці былі атэставаны.

«Пракурора ў раёне павінны бачыць, чуць і мець жаданне пачуць», - звяртаючыся да прысутных сказала Людміла Анатольеўна. Супрацоўнік Генеральнай пракуратуры акцэнтавала ўвагу членаў камісіі на пытанні якасці аказання практычнай дапамогі маладым супрацоўнікам, правядзення вытворчай практыкі і павышэння кваліфікацыі, эфектыўнасць занальнага прынцыпу дзейнасці абласнога апарату і падзякавала за праведзеную працу.

У сваю чаргу пракурор Віцебскай вобласці Вадзім Сушчынскі арыентаваў падначаленых даверанага яму калектыву на выбар узважанага падыходу і разумнага балансу ў рабоце, пры гэтым падкрэсліў значнасць шыраты кругагляду пракурорскага работніка па праблематыцы і шляхоў вырашэння ў канкрэтнай галіне нагляду.

Усяго за мінулы перыяд праведзена 10 пасяджэнняў камісіі, разгледжаны і атэставаны 44 пракурорскіх работніка. 

Служба інфармацыі пракуратуры Віцебскай вобласці.