Гаспадарская бязгаспадарнасць

Віцебскай транспартнай пракуратурай ажыццяўляецца належны нагляд за выкананнем паднадзорнымі суб'ектамі гаспадарання Дэкрэта Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь № 3 ад 14.06.2007 «Аб прыярытэтных напрамках эканамічнай бяспекі дзяржавы». Аналіз стану законнасці паказвае на наяўнасць праблемных пытанняў  на прадпрыемствах пры выкананні патрабаванняў заканадаўства аб барацьбе з карупцыяй, аб захаванасці ўласнасці, Дэкрэта Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь №3 ад 14.06.2007.

Так, стан крэдыторскай і дэбіторскай запазычанасці сведчыць аб тым, што абавязацельствы па заключаных дагаворах не заўсёды выконваюцца своечасова, на многіх прадпрыемствах у 2016 годзе адзначаны значны рост пратэрмінаванай дэбіторскай і крэдыторскай запазычанасці.

Пры гэтым не прымаецца да ўвагі, што несвоечасовасць разлікаў па дагаворах можа пацягнуць для прадпрыемства дадатковыя непрадукцыйныя выдаткі. Не заўсёды выкарыстоўваюцца прадпрыемствамі ўсе магчымасці судовай абароны сваіх інтарэсаў.

Факты безгаспадарнасці і марнатраўства, адсутнасці кантролю за станам разлікаў, паступленнем грашовых сродкаў на разліковы рахунак прадпрыемства,  не застаюцца незаўважанымі і па іх прымаюцца адпаведныя меры пракурорскага рэагавання.

У тым ліку пунктам 24 пастановы Нацыянальнага статыстычнага камітэта Рэспублікі Беларусь ад 15.01.2014 №9 «Аб зацвярджэнні формы дзяржаўнай статыстычнай справаздачнасці 12-ф (Разлікі) «Справаздача аб стане разлікаў» і указанняў па яе запаўненні» замацавана, што да пратэрмінаванай (дэбіторскай, крэдыторскай) запазычанасці, пратэрмінаванай запазычанасці па крэдытах і займах адносіцца запазычанасць, не пагашаная ў тэрміны, устаноўленыя дагаворамі або заканадаўствам.

Згодна са звесткамі статыстычнай справаздачнасці 12-ф (разлікі) аднаго з прадпрыемстваў паднадзорных Віцебскай транспартнай пракуратуры, якая прадстаўляецца ў органы дзяржаўнай статыстыкі,  у перыяд часу з мая 2016 г. па жнівень 2016 г., пратэрмінаваная дэбіторская запазычанасць у суме 19 134 руб. галоўным бухгалтарам як адказным асобай прадпрыемства не пазначалася.

Паколькі указанымі

дзей, што ўчыніў адміністрацыйнае правапарушэнне, прадугледжанае ч.1 арт.23.18 КоАП Рэспублікі Беларусь, г.зн. прадстаўленне службовай асобай і (або) іншай упаўнаважанай асобай, адказнай за складанне і прадстаўленне даных дзяржаўнай статыстычнай справаздачнасці, скажоных даных дзяржаўнай статыстычнай справаздачнасці, пастановай намесніка Віцебскага транспартнага пракурора Калпаковай Н.Л. ад 05.01.2017 галоўны бухгалтар прыцягнута да адміністрацыйнай адказнасці па ўказанай падставе з накладаннем штрафу ў памеры 10 базавых велічынь.

У адпаведнасці з арт.25 Закона Рэспублікі Беларусь «Аб барацьбе з карупцыяй» наўмыснае несвоечасовае прадстаўленне дзяржаўнай службовай асобай інфармацыі або прадстаўленне няпоўнай альбо недакладнай інфармацыі з'яўляецца правапарушэннем, што стварае ўмовы для карупцыі.

Акрамя таго, галоўны бухгалтар была ў далейшым афіцыйна папярэджана аб недапушчальнасці у далейшым здзяйснення дзеянняў, якія парушаюць патрабаванні заканадаўства аб парадку прадстаўлення даных дзяржаўнай статыстычнай справаздачнасці, ёй раз'юлена, што ў выпадку паўторнага іх здзяйснення ў залежнасці ад характару дапушчаных парушэнняў могуць быць прыменены меры адміністрацыйнай (ч.2 арт.23.18 КоАП Рэспублікі Беларусь) або крымінальнай адказнасці ў адпаведнасці з заканадаўствам Рэспублікі Беларусь.

Намеснік Віцебскага транспартнага пракурора
малодшы саветнік юстыцыі Н.Л. Калпакова