За 2015 год на Віцебскім аддзяленні Беларускай чыгункі рухомым саставам траўмавана 12 чалавек
Праведзены Віцебскай транспартнай пракуратурай аналіз стану бяспекі на чыгуначнай магістралі Віцебскага транспартнага рэгіёну паказвае, што асноўнай прычынай траўмавання і гібелі грамадзян на чыгуначных пуцях з'яўляецца парушэнне правілаў паводзінаў на чыгуначнай магістралі.
За 2015 год на Віцебскім аддзяленні Беларускай чыгункі рухомым саставам траўмавана 12 чалавек, што на 2 менш чым за аналагічны перыяд 2014 года. Пры гэтым колькасць асоб, якія атрымалі смяротныя траўмы, засталася на ранейшым узроўні (9).
За 12 месяцаў 2015 г. не дапушчана выпадкаў траўмавання непаўналетніх. У той час як у 2014 годзе зарэгістраваны 1 факт траўмавання непаўналетняй.
Так, пры руху ўздоўж чыгуначных пуцей ст. Полацк атрымала траўмы непаўналетняя І., якая знаходзілася ў зоне павышанай небяспекі і акрамя таго была ў навушніках.
З 30 чэрвеня 2015 г. дзейнічаюць новыя правілы знаходжання грамадзян і размяшчэння аб'ектаў у зонах павышанай небяспекі, выканання ў гэтых зонах работ, праезду і пераходу праз чыгуначныя пуці, у адпаведнасці з якімі не рэкамендуецца карыстацца тэлефонамі мабільнай сувязі і навушнікамі пры пераходзе праз чыгуначныя пуці.
Асабістая бяспека грамадзян на чыгуначных шляхах забяспечваецца не толькі дысцыплінаванасцю, але і строгім выкананнем вышэйназваных правілаў.
Стажор на пасаду ст. памочніка
Віцебскага транспартнага пракурора Рыжко І.А.