За 4 месяцы 2020 года на аддзяленні дарогі зафіксаваны 2 выпадкі траўміравання грамадзян, не звязаныя з вытворчасцю.

За 4 месяцы 2020 года на аддзяленні дарогі зафіксаваны 2 выпадкі траўміравання грамадзян, не звязаныя з вытворчасцю, у якіх пацярпелі 2 чалавекі са смяротным зыходам. Траўміраваных непаўналетніх і работнікаў чыгункі няма. 

У межах аддзялення дарогі машыністамі цягнікоў 4 разы прымяняліся экстранныя тармажэнні для прадухілення наезду на людзей і аўтатранспарт, у 1 выпадку сутыкнення з аўтамабілем прадухіліць не ўдалося.

Па стане на 01.05.2020 года па віне кіроўцы аўтатранспартнага сродку адбыўся 1 выпадак дарожна-транспартных здарэнняў (далей ДТЗ) на чыгуначным пераездзе.  

За 4 месяцы 2019 года на аддзяленні дарогі зарэгістраваны 3 выпадкі траўміравання грамадзян, не звязаныя з вытворчасцю, у якіх траўміраваны 3 чалавекі, у тым ліку 2 смяротна (адзін з іх знаходзіўся ў навушніках). З 3 траўміраваных грамадзян 2 знаходзіліся ў стане алкагольнага ап'янення. Машыністамі цягнікоў 9 разоў прымянялася экстраннае тармажэнне для прадухілення наезду на людзей, у 3 выпадках наезды прадухіліць не ўдалося. Выпадкаў ДТЗ не дапушчана. Траўміраваных непаўналетніх і работнікаў чыгункі няма.
Прычынамі смяротнага траўміравання ў большасці выпадкаў з'яўляецца бестурботнасць саміх грамадзян, знаходжанне на шляхах у стане алкагольнага ап'янення. Памятайце, што выкананне правілаў паводзін на чыгуначным транспарце, уважлівасць і цвярозасць – залог Вашай бяспекі. 

Віцебскі транспартны пракурор
А.А. Царыкаў