За актыўны лад жыцця. Рэспубліканскі суботнік

Калектывы пракуратур гарадоў і раёнаў, пракуратура Віцебскай вобласці прынялі актыўны ўдзел у рэспубліканскім суботніку.

Так, супрацоўнікі пракуратуры Верхнядзвінскага раёна з членамі сем'яў высадзілі больш за сотню маладых бяроз у новым мікрараёне г.Верхнядзвінска. Алея дрэў прысвечана году народнага адзінства, у двухтонным камені заклалі капсулу памяці для нашчадкаў, якую належыць ускрыць у 2045 годзе, святкуючы 100-годдзе Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне.

Прадстаўнікі пракуратуры Віцебскага раёна сумесна з супрацоўнікамі праваахоўных органаў, органаў мясцовай улады, іншых дзяржаўных арганізацый Віцебскага раёна, навучэнцамі Капцянскай сярэдняй школы высадзілі ў працяг воінскага мемарыяла ў аграгарадку Капці алею маладых соснаў і елак - «Алея Дружбы Сям'і, Адзінства», як даніну памяці і павагі да гераічнага мінулага віцебскіх зямлякоў у гады вайны, з упэўненасцю ў светлую будучыню Прыдзвінскага краю.

Служба інфармацыі
пракуратуры Віцебскага раёна