За выкарыстанне ў дзейнасці незадэклараваных тавараў на прадпрыемства накладзены штраф 27 млн. рублёў з канфіскацыяй транспартных сродкаў на суму больш за 2 млрд. рублёў
За выкарыстанне ў дзейнасці незадэклараваных тавараў на прадпрыемства накладзены штраф 27 млн. рублёў з канфіскацыяй транспартных сродкаў на суму больш за 2 млрд. рублёў
Пастановай суда Кастрычніцкага раёна г.Віцебска прыватнае транспартнае прадпрыемства Бешанковіцкага раёна прыцягнута да адміністрацыйнай адказнасці па ч.1 арт.14.5 КоАП за тое, што не дэкларавала набытыя ім у Латвійскай фірмы па дагаворах арэнды з правам наступнага выкупу паўпрычэпы, якія неаднаразова ў перыяд з 2013 па 2015 гады ўвозіліся на мытную тэрыторыю Мытнага саюза пры ажыццяўленні перавозкі грузаў у якасці транспартных сродкаў міжнароднай перавозкі без выплаты мытных плацяжоў у парушэнне патрабаванняў ч.1 арт.342 Мытнага кодэкса Мытнага саюза. У выніку прадпрыемства не выплаціла мытных плацяжоў на суму больш за 648 млн. рублёў. Пастановай суда на парушальніка накладзены штраф у памеры 150 базавых велічынь у суме 27 млн. рублёў, а таксама канфіскаваны 6 паўпрычэпаў на суму больш за 2 млрд. рублёў.
Санкцыя часткі 1 артыкула 14.5 КоАП (Недэклараванне альбо недакладнае дэклараванне тавараў) цягне накладанне штрафу на юрыдычную асобу у памеры ад 20 да 500 базавых велічынь з канфіскацыяй незадэклараваных тавараў, якія падлягаюць мытнаму дэклараванню, незалежна ад таго, у чыёй уласнасці яны знаходзяцца, або без канфіскацыі.
Па выніках разгляду скаргі прадпрыемства пракуратурай Віцебскай вобласці пастанова
суда ў частцы канфіскацыі незадэклараваных транспартных сродкаў з улікам іх шматразовага выкарыстання на працягу доўгага перыяду прызнана абгрунтаваным.Пракурор аддзела па наглядзе за выкананнем заканадаўства і законнасцю прававых актаў пракуратуры вобласці Ілья Белоус