За парушэнне забароны на ўезд – крымінальная адказнасць
У адпаведнасці з арт.65 названага Закона замежнік можа быць высланы з Рэспублікі Беларусь у інтарэсах нацыянальнай бяспекі Рэспублікі Беларусь, грамадскага парадку, абароны маральнасці, здароўя насельніцтва, правоў і свабод грамадзян Рэспублікі Беларусь і іншых асоб, а таксама пасля вызвалення з арыштнага дома або папраўчай установы, калі ён не можа быць падвергнуты дэпартацыі.
Уезд у Рэспубліку Беларусь такой асобе забараняецца на пэўны тэрмін.
Артыкулам 371-2 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь прадугледжана адказнасць за знаходжанне ў Рэспубліцы Беларусь замежнага грамадзяніна або асобы без грамадзянства, дэпартаваных або высланых з Рэспублікі Беларусь, да заканчэння тэрміну забароны ўезду ў Рэспубліку Беларусь пры адсутнасці прыкмет злачынства, прадугледжанага часткай 2 артыкула 371 гэтага Кодэкса. Асобе, якая здзейсніла такое злачынства, можа быць прызначана пакаранне ў выглядзе штрафу, арышту або пазбаўлення волі на тэрмін да аднаго года.
Злачынствы дадзенай катэгорыі не з'яўляюцца рэдкімі, з пачатку года толькі пракурорскімі работнікамі Віцебскай транспартнай пракуратуры падтрымана дзяржаўнае абвінавачванне па 5 крымінальных справах. Абвінавачаным прызначана пакаранне ў выглядзе арышту на тэрмін 3 месяцы (кожнаму).
Старшы памочнік Віцебскага транспартнага пракурора С.В.Сазонава