За парушэнне забароны на ўезд у Рэспубліку Беларусь – крымінальная адказнасць
У адпаведнасці са артыкулам 3712 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь, знаходжанне ў Рэспубліцы Беларусь замежнага грамадзяніна або асобы без грамадзянства, дэпартаваных або высланых з Рэспублікі Беларусь, да заканчэння тэрміну забароны ўезду ў Рэспубліку Беларусь пры адсутнасці прыкмет злачынства, прадугледжанага часткай 2 артыкула 371 гэтага Кодэкса, караецца арестам або пазбаўленнем волі на тэрмін да трох гадоў.
30.01.2019 грамадзянін Расійскай Федэрацыі П., раней асуджаны, у тым ліку і па 3712 КК Рэспублікі Беларусь, будучы раней у прымусовым парадку дэпартаваны з Рэспублікі Беларусь на тэрыторыю Расійскай Федэрацыі, да заканчэння тэрміну забароны ўезду на тэрыторыю Рэспублікі Беларусь, прыбыў у г. Оршу на чыгуначны вакзал з г. Смаленска. У сувязі са здзейсненым злачынствам, прадугледжаным 3712КК Рэспублікі Беларусь, грамадзянін П. судом Аршанскага раёна і г. Оршы быў прыцягнуты да крымінальнай адказнасці ў выглядзе пазбаўлення волі тэрмінам на 1 год і 6 месяцаў з адбыццём пакарання ў папраўчай калоніі ва ўмовах строгага рэжыму.
12.12.2018 грамадзянін Расійскай Федэрацыі Г., раней асуджаны па арт. 3712 КК Рэспублікі Беларусь і высланы ў прымусовым парадку з Рэспублікі Беларусь, да заканчэння тэрміну забароны ўезду ў Рэспубліку Беларусь, прыбыў чыгуначным транспартам на станцыю Орша-Цэнтральная, дзе быў затрыманы супрацоўнікамі Аршанскай транспартнай міліцыі. Па прыгаворы суда Аршанскага раёна і г. Оршы Г. прызнаны вінаватым па арт. 3712КК Рэспублікі Беларусь і яму прызначана пакаранне ў выглядзе 1 года і 3 месяцаў лішэння волі з адбыццём пакарання ў папраўчай калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму.
Памочнік
Віцебскага
транспартнага
пракурора
юрыст 1 класа Д.В.
Кубракоў