За незаконнае паляванне двое жыхароў Браслаўскага раёна прыцягнуты да крымінальнай адказнасці

Следчым следчага ўпраўлення Следчага камітэта Рэспублікі Беларусь па Віцебскай вобласці расследавана крымінальная справа ў дачыненні да 2 жыхароў Браслаўскага раёна, якія 05.07.2017, будучы ў стане алкагольнага ап'янэння, выкарыстоўваючы для пад'езду да месца палявання належны аднаму з абвінавачваных аўтамашыну, знаходзячыся ў Опсаўскім лясніцтве Эксперыментальнага лесагаспадарчага комплексу «Браслаў» Дзяржаўнай прыродаахоўнай установы «Нацыянальны парк «Браслаўскія азёры» Браслаўскага раёна Віцебскай вобласці, не маючы дзяржаўнага пасведчання на права палявання, дазволу органаў унутраных спраў на захоўванне і нашэнне паляўнічай зброі, а таксама дазволу на здабычу нармаванага віду паляўнічай жывёлы – лася і паляўнічай пуцёўкі да яго, гэта значыць без належнага на тое дазволу, у забаронены час, з выкарыстаннем незарэгістраванай гладкаствольнай паляўнічай стрэльбы мадэлі «ІЖ-54», 12 калібра, незаконна здабылі дзве асобі дзікіх жывёл – самку лася і лася маладняка (сеголетку), чым прычынілі ўрон навакольнаму асяроддзю Рэспублікі Беларусь у памеры 13 800 рублёў, гэта значыць у асабліва буйным памеры.

Крымінальная справа пракуратурай Віцебскай вобласці накіравана ў суд для разгляду па сутнасці.

Прыгаворам суда Міёрскага раёна названыя асобы прызнаны вінаватымі ў здзяйсненні злачынства, прадугледжанага ч.4 арт.282 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь і ім прызначана пакаранне ў выглядзе 2 гадоў пазбаўлення волі з умоўным непрымяненнем пакарання на працягу двух гадоў, з пазбаўленнем права займацца дзейнасцю, звязанай з паляваннем тэрмінам на 2 гады, са штрафам у памеры 50 базавых велічынь, з канфіскацыяй паляўнічай стрэльбы, з спагнаннем шкоды, прычыненай парушэннем прыродаахоўнага заканадаўства ў суме 10730 рублёў.

Старшы пракурор аддзела
па наглядзе за выкананнем
заканадаўства ўпраўлення
Следчага камітэта Рэспублікі
Беларусь па Віцебскай
вобласці Уладзімір
Васільеў.