Закупляйце правільна
Патрабаванні ч.2 арт.15 Закона «Аб барацьбе з карупцыяй» абавязваюць дзяржаўныя арганізацыі у парадку, устаноўленым актамі заканадаўства, праводзіць конкурсы, аўкцыёны або іншыя працэдуры, прадугледжаныя актамі заканадаўства, пры прыняцці рашэнняў аб правядзенні закупак.
Прадпрыемства пры ажыццяўленні закупак у будаўнічай дзейнасці кіруецца палажэннем аб парадку вызначэння выканаўцаў работ, паслуг, пастаўшчыкоў тавараў у будаўнічай дзейнасці за кошт уласных сродкаў ААТ, у якім прадугледжана адзіная канкурэнтная працэдура – працэдура выбару выканаўцы.
Пры гэтым закупкі для будаўнічай дзейнасці прадпрыемства, размешчаныя на сайце, ажыццяўляюцца пры правядзенні працэдуры перамоваў, што не адпавядае абз.18 п.2 названага лакальнага акта.
У ходзе ажыццяўлення працэдур закупак маюць месца спасылкі на нормы заканадаўства для ажыццяўлення дзяржаўных закупак, якія страцілі сілу.
Выяўлены факты невыканання, устаноўленага палажэннем, 10-ці дзеннага тэрміну для падрыхтоўкі і падачы прапаноў для правядзення закупкі.
У асобных выпадках ненадлежным чынам афармлялася дакументацыя па вывучэнні цэнавых прапаноў.
У некаторых матэрыялах спраў па закупках адсутнічае дакументацыя, якая сведчыць аб аналізе цэнавых прапаноў (даведак, дакладных запісак).
Пры правядзенні прадпрыемствам закупак у будаўнічай дзейнасці за кошт уласных сродкаў няправільна пазначаецца крыніца фінансавання закупкі.
Адзначаюцца факты карэктнага складання дакументацыі для правядзення працэдур выбару, а таксама ўказанні неабходных рэквізітаў на сайце.
Напрыклад, у дакументацыі для выбару выканаўцы адсутнічаюць звесткі аб праве ўдзельнікаў на адкліканне сваёй прапановы да пасяджэння камісіі па ўскрыцці канвертаў з прапановамі ўдзельнікаў, штосупярэчыць патрабаванням п.41.3 Палажэння, праектаў дагавораў (парушаны п.43.2 Палажэння).
У парушэнне п.2.10 пастановы Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 15.03.2012 №229 «Аб удасканаленні адносін у галіне закупак тавараў (работ, паслуг) за кошт уласных сродкаў» (далей – Пастанова №229) пры ажыццяўленні закупак не заўсёды ўказваюцца найменне і месцазнаходжанне кожнага ўдзельніка з указаннем цэн іх прапаноў, у тым ліку ўдзельнікаў, прапановы якіх адхілены, з указаннем прычын адхілення.
Выяўлены выпадкі, калі на сайце icetrade.by не размешчана інфармацыя аб заключэнні дагавора з пераможцам конкурсу.
У працэдуры закупкі № 2021-939757 ад 02.11.2021 на сайце ў раздзеле «Паведамленне аб выніку правядзення закупкі» у радку «Іншыя ўдзельнікі і цэны іх прапаноў» пазначана прадпрыемства, з якім заключаны дагавор, замест прадпрыемстваў, якія ўдзельнічалі і прайгралі ў працэдуры закупкі.
Таксама ўстаноўлена, што ў парушэнне патрабаванняў ч.2 пп.2.10 п.2 Пастановы №229 прадпрыемствам у адкрытым доступе ў інфармацыйнай сістэме «Тэндэры» не размешчаны звесткі аб агульным кошце дагавораў (у тым ліку ў разрэзе тавараў (работ, паслуг), заключаных у II, III і IV квартале 2021 г. па выніках працэдур закупак, а таксама краіне паходжання набываемых у рамках такіх дагавораў тавараў (работ, паслуг).
Выяўленыя парушэнні заканадаўства не забяспечваюць гласнасць і празрыстасць працэсу закупак, якія ажыццяўляюцца прадпрыемствам, абмяжоўваюць добрасумленную канкурэнцыю патэнцыйных пастаўшчыкоў (падрадчыкаў, выканаўцаў), а таксама спрыяюць узнікненню карупцыйных праяў у адзначанай сферы.
З мэтай ухілення дапушчаных парушэнняў у адрас кіраўніка прадпрыемства Віцебскай транспартнай пракуратурай унесена прадстаўленне аб ухіленні парушэнняў заканадаўства аб закупках тавараў (работ, паслуг), прычын і ўмоў, ім якія спрыяюць. Па выніках разгляду прадстаўлення шэраг службовых асоб прыцягнуты да дысцыплінарнай адказнасці.
Старшы памочнік Віцебскага транспартнага пракурора юрыст 3-га класа Е.А. Казакова