Закупкі, праведзеныя з парушэннем заканадаўства, адменены па патрабаванні пракурораў

Органамі пракуратуры Віцебшчыны па выніках праведзеных у бягучым годзе маніторынгаў інфармацыі, размешчанай у адкрытым доступе на электронных гандлёвых пляцоўках, выяўлены парушэнні заканадаўства, дапускаемыя заказчыкамі (арганізатарамі) пры ажыццяўленні закупак тавараў (работ, паслуг) як за кошт сродкаў бюджэту, так і за кошт уласных сродкаў.

Найбольш часта заказчыкі памыляліся з выбарам віду працэдуры закупкі, а таксама неналежным чынам фармавалі дакументацыю па закупцы, што з'явілася падставай для ўнясення пракурорамі актаў нагляду з патрабаваннямі адмены працэдур закупак, якія праводзяцца з парушэннем заканадаўства.

Напрыклад, пракурорам Глыбокскага раёна ўстаноўлена, што пры правядзенні дзяржаўных закупак у будаўніцтве па выбары арганізацый на правядзенне праектна-пошукавых работ па аб'ектах устаноў адукацыі адным з прадпрыемстваў раёна не ўлічаны ключавыя патрабаванні заканадаўства ў частцы ўключэння ў праект дагавора, а таксама ў дакументацыю на закупку абавязковай умовы аб прадастаўленні пастаўшчыком (падрадчыкам, выканаўцам) забеспячэння выканання абавязацельстваў па дагаворы. Па патрабаванні пракурора ўказаныя закупкі на агульную суму 63 тыс. руб. адменены.

Пракурорам г. Віцебска выяўлены парушэнні заканадаўства аб закупках за кошт уласных сродкаў у сферы закупак аўдытарскіх паслуг.

Даведка: Згодна з пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 28.12.2019 № 936 «Аб пытаннях закупак тавараў (работ, паслуг), атэстацыі і пацвярджэння кваліфікацыі аўдытараў» закупкі аўдытарскіх паслуг па правядзенні абавязковага аўдыту гадавой бухгалтарскай і (або) фінансавай справаздачнасці праводзяцца арганізацыямі за кошт уласных сродкаў з прымяненнем конкурсаў незалежна ад кошту такіх паслуг.

Разам з тым шэрагам прадпрыемстваў у парушэнне дадзеных патрабаванняў закупкі аўдытарскіх паслуг праводзіліся па працэдуры запыту цэнавых прапаноў, у сувязі з чым пракурорам у прадпісаннях пастаўлена пытанне аб прызнанні такіх закупак не адбыўшыміся. Патрабаванні пракурора, выкладзеныя ў прадпісаннях, выкананы.

Усяго з пачатку 2022 года па патрабаваннях

пракурорамі Віцебшчыны адменена 7 працэдур закупак, прадухілена расходаванне грашовых сродкаў з парушэннем заканадаўства на суму 93 тыс. руб., у тым ліку бюджэтных на суму 74 тыс. рублёў.

 

Аддзел па барацьбе з карупцыяй

і арганізаванай злачыннасцю