Залог посьпеху - бесперапынны прафэсійны рост
Спецыфіка пракурорскай службы і грамадская значнасць ускладзеных на органы пракуратуры задач, разнастайнасць напрамкаў нагляднай дзейнасці прад'яўляюць да прафесійнай падрыхтоўкі пракурорскіх работнікаў высокія патрабаванні.
У мэтах забеспячэння належнага ўзроўню іх прафесійнай падрыхтоўкі ў органах пракуратуры дзейнічае сістэма падрыхтоўкі, перападрыхтоўкі і павышэння кваліфікацыі пракурорскіх работнікаў.
Адным з формаў перападрыхтоўкі з'яўляецца навучанне пракурораў у Акадэміі кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь.
Так, у канцы чэрвеня бягучага года атрымалі дыпломы аб перападрыхтоўцы па спецыяльнасці «Дзяржаўнае кіраванне і пракурорскі нагляд» начальнік аддзела пракуратуры вобласці па наглядзе за выкананнем заканадаўства органамі крымінальна-выканаўчай сістэмы і прымусовага выканання Пашкоўскі Васіль Іванавіч і старшы памочнік пракурора вобласці па наглядзе за выкананнем заканадаўства аб прафілактыцы злачынстваў і іншых правапарушэнняў Калпакова Наталля Леанідаўна.
Перакананыя, што набытыя ў ходзе вучобы веды дапамогуць і надалей на высокім прафесійным узроўні выконваць ускладзеныя на іх службовыя абавязкі. Бо кампетэнтнасць і прафесіяналізм пракурорскага корпуса з'яўляюцца адной з умоў эфектыўнай і выніковай працы органаў пракуратуры, залогам паспяховага выканання пастаўленых задач.
Начальнік аддзела кадраў і
ідэалагічнай работы
пракуратуры вобласці
Т.Лісоўская