Намеснік Генеральнага пракурора Рэспублікі Беларусь Генадзь Дыско правёў выязны прыём грамадзян на ПУП «Палімерканструкцыя»
У час працоўнага візіту ў Віцебскую вобласць намеснік Генпракурора Генадзь Дыско і пракурор г.Віцебска Юрый Раманоўскі правялі прыём грамадзян на прыватным вытворчым унітарным прадпрыемстве «Палімерканструкцыя».
Падчас прыёму да прадстаўнікоў нагляднага ведамства звярнулася некалькі чалавек па пытаннях выплаты сродкаў на ўтрыманне дзяцей, нязгоды з вынікамі праверкі па факце прычынення шкоды маёмасці і іншых пытаннях.
На звароты, якія паступілі, былі дадзены тлумачэнні заканадаўства.
Пасля заканчэння прыёму грамадзян Генадзь Дыско азнаёміўся з дзейнасцю прадпрыемства, яго эканамічнымі паказчыкамі, тэхналагічным працэсам і асартыментам выпускаемай прадукцыі.
ПВУП «Палімерканструкцыя» - шматпрофільнае прадпрыемства, якое вырабляе абсталяванне для абязжалезвання падземных вод, ачысткі прыродных і сцёкавых вод.
Старэйшы памочнік пракурора г.Віцебска
Яўгенія Ісачанка.