Намеснік Генпракурора Сяргей Хмарук узяў удзел у пасяджэнні Гарадоцкага райвыканкама

З удзелам намесніка Генеральнага пракурора Сяргея Хмарука адбылося пасяджэнне Гарадоцкага райвыканкама.

На парадку дня - выкананне комплекснага плана па прафілактыцы правапарушэнняў на тэрыторыі Гарадоцкага раёна

У абмеркаванні прынялі ўдзел старшыня і службовыя асобы Гарадоцкага райвыканкама, намеснік пракурора Віцебскай вобласці Уладзімір Гук, пракурор Гарадоцкага раёна Яўген Аўцын, прадстаўнікі органаў унутраных спраў і аховы здароўя, іншыя зацікаўленыя асобы.

 Адзначана, што у бягучым годзе на тэрыторыі Гарадоцкага раёна зарэгістравана зніжэнне агульнай колькасці зарэгістраваных крымінальна каральных дзеянняў (-18,8%), злачынстваў па лініі крымінальнага вышуку (-43,1%), цяжкіх і асабліва цяжкіх злачынстваў        (-42,9 %).

 Не дапушчана рабаванняў і разбояў, няшчасных выпадкаў, не зарэгістравана злачынстваў, учыненых непаўналетнімі і злачынстваў на аб'ектах чыгуначнага транспарту.

Знізілася колькасць злачынстваў, зарэгістраваных у г.Гарадку (з 50 да 32), не дапушчана росту злачынстваў у населеных пунктах сельскай мясцовасці і  у дачыненні да пажылых грамадзян.

Разам з тым на тэрыторыі раёна зарэгістраваны рост кіберзлачынстваў, злачынстваў, учыненых грамадзянамі замежных дзяржаў, дарожна-транспартных здарэнняў.

Намеснік Генпракурора звярнуў увагу прысутных на  пытанні прафілактыкі крадзяжоў маёмасці з прыватных домаўладанняў у сельскай мясцовасці, а таксама на недастатковасць прынятых мер па прафілактыцы здзяйснення дарожна-транспартных здарэнняў.

Асобна спыніўся на пытанні добраўпарадкавання месцаў масавага адпачынку грамадзян, у тым ліку дзяцей у летні перыяд каля водных аб'ектаў раёна, недапушчэння гібелі грамадзян на вадзе.

Па выніках пасяджэння прынята рашэнне, у якім прапанаваны дадатковыя меры па ўмацаванні заканадаўства і правапарадку на падпарадкаванай тэрыторыі, вызначаны канкрэтныя мерапрыемствы, адказныя выканаўцы і тэрміны.

Служба інфармацыі
пракуратуры Віцебскай вобласці