Намеснік старшыні аблвыканкама Аляксей Героеў узяў удзел у выязным пасяджэнні камісіі па надзвычайных сітуацыях

Заместитель председателя облисполкома Алексей Героев принял участие в выездном заседание комиссии по чрезвычайным ситуациям
Намеснік старшыні аблвыканкама Аляксей Героеў прыняў удзел у выязным пасяджэнні камісіі па надзвычайных сітуацыях пры Віцебскім аблвыканкаме ва Ушацкім раёне.
 


На пасяджэнні разгледжана аператыўная абстаноўка і зроблены аналіз надзвычайных і пазаштатных сітуацый, якія адбыліся, прынятыя меры.
 
У цэнтры ўвагі апынуліся і праблемныя пытанні па папярэджанні гібелі людзей на вадзе і гатоўнасці да купальнага сезона 2024 года.


На пляжы возера Вечалле ўдзельнікі азнаёміліся з абсталяваннем пляжу да сезона, тэхнічнымі сродкамі, неабходнымі для выратавання на водах. Ацанілі практычны паказ работы па выратаванні тапельнікаў. 

Удзельнікі мерапрыемства таксама наведалі музей народнай славы імя У.Лобанка і мемарыяльны комплекс "Прарыў".