Намеснік старшыні кітайскага камітэта ШАС наведаў Віцебск

Заместитель председателя китайского комитета ШОС посетила Витебск

Намеснік старшыні кітайскага камітэта ШАС наведала Віцебск

09.07.2026

Як лепш пазнаёміць адзін з адным людзей розных нацыянальнасцей? Развіваць гуманітарныя сувязі, культурны абмен і міжрэгіянальнае супрацоўніцтва. У гэтым пераканана намеснік старшыні кітайскага камітэта ШАС па добрасуседстве, дружбе і супрацоўніцтве спадарыня Цуй Лі, якая 9 ліпеня наведала Віцебск.







У абласным цэнтры высокая госця ў суправаджэнні намесніка старшыні аблвыканкама Аляксея Гуйды наведала Дом-музей Марка Шагала. У ходзе экскурсіі яна пазнаёмілася з спадчынай вялікага мастака і абмеркавала перспектывы супрацоўніцтва ў культурнай сферы, выкарыстоўваючы патэнцыял гарадоў-пабрацімаў паміж Віцебшчынай і кітайскімі рэгіёнамі.











– У Віцебску я ўпершыню і пераканана, што гэты візіт не будзе апошнім. Я спецыяльна прыехала ў горад, які па праве носіць званне культурнай сталіцы Беларусі, – развіваць дружалюбныя сувязі і культурны абмен, выкарыстоўваючы патэнцыял Шанхайскай арганізацыі супрацоўніцтва, – адзначыла ў інтэрв'ю журналістам спадарыня Цуй Лі.



ШАС, сябрамі якой з'яўляюцца Кітай і Беларусь, створана, перш за ўсё, для ўмацавання ўзаемнага даверу, дружбы і добрасуседства. Высокая госця выказала надзею на пашырэнне прасторы для народнай дыпламатыі, што з'яўляецца асновай развіцця адносін паміж краінамі.





Асобным пунктам візіту было наведванне Віцебскага абласнога палаца дзяцей і моладзі. Яго выхаванцы падрыхтавалі разнажанравую праграму: мастацкая і інструментальная творчасць, дэкаратыўна-прыкладное мастацтва, нават спартыўнае скалалажанне. Спецыяльна для кітайскай госці дзеці з тэатральных студый прадставілі нумары, прысвечаныя кітайскай і беларускай культуры. Знаёмства з культурнымі традыцыямі дае магчымасць лепш пазнаваць адзін аднаго.







Як адзначыў Аляксей Гуйда, менавіта народная дыпламатыя ўмацоўвае эканамічныя і палітычныя сувязі паміж краінамі. Віцебшчына актыўна развівае ўзаемадзеянне з рэгіёнамі Паднябеснай, у прыватнасці, у навуковай, адукацыйнай і культурнай сферах. Больш таго, закладвае падмурак для пашырэння такіх кантактаў у перспектыве. Для гэтага толькі ў абласным цэнтры амаль 800 дзяцей вывучаюць кітайскую мову, у тым ліку факультатыўна, і цікавасць да гэтага працэсу нязменна расце.






"Віцьбічы"