Намеснік пракурора Віцебскай вобласці Георгій Каранько правёў выязны прыём грамадзян на прадпрыемстве «Белкатламаш» у Бешанковічах

Намеснік пракурора Віцебскай вобласці Георгій Каранько правёў выязны прыём грамадзян на НПП «Белкатламаш» ТАА у г.п.Бешанковічы.

У ходзе прыёму звярнулася некалькі чалавек з пытаннямі, якія тычацца права наследавання, адміністрацыйнай адказнасці за парушэнні Правілаў дарожнага руху, а таксама па іншых пытаннях. На паступіўшыя звароты былі дадзены адпаведныя тлумачэнні заканадаўства.

Таксама намеснік пракурора вобласці азнаёміўся з дзейнасцю прадпрыемства, яго эканамічнымі паказчыкамі, тэхналагічным працэсам і асартыментам выпускаемай прадукцыі.

Служба інфармацыі пракуратуры вобласці.