Намеснік пракурора Віцебскай вобласці Георгій Каранько правёў выязны прыём грамадзян на прадпрыемстве электрасувязі ў Шаркаўшчыне

Намеснік пракурора Віцебскай вобласці Георгій Каранько правёў выязны прыём грамадзян на прадпрыемстве электрасувязі ў г.п. Шаркаўшчына Віцебскай вобласці.

Падчас прыёму да намесніка пракурора вобласці звярнулася некалькі чалавек з пытаннямі, якія тычацца вырашэння спрэчных дагаворных адносін, у частцы скасавання дагавора крэдытавання будаўніцтва, нюансаў даўгавых абавязацельстваў паміж фізічнымі асобамі, прызнання ў якасці доказу перадачы грашовых сродкаў перапіскі ў сацыяльнай сетцы паміж спагнаннікам і даўжніком, законнасці патрабавання вяртання доўгу, а таксама пытанні нязгоды з пастановай аб адмове ва ўзбуджэнні крымінальнай справы па факце крадзяжу маёмасці.

На звароты, якія паступілі, былі дадзены тлумачэнні заканадаўства.

Служба інфармацыі пракуратуры вобласці.