Намеснік пракурора Віцебскай вобласці Георгій Карэнька правёў выязны прыём грамадзян у ААТ «Вымяральнік» г.Наваполацк
Падчас прыёму да прадстаўніка нагляднага ведамства звярнулася некалькі чалавек па пытаннях высялення з інтэрната, атрымання льготнага крэдыту на будаўніцтва жылля, выдзялення зямельнага ўчастка пад будаўніцтва жылля ў рэгіёне і па іншых пытаннях.
На паступіўшыя звароты былі дадзены тлумачэнні заканадаўства.
Пасля заканчэння прыёму грамадзян Георгій Карэнька азнаёміўся з дзейнасцю прадпрыемства і яго эканамічнымі паказчыкамі.
Служба інфармацыі
пракуратуры Віцебскай вобласці.