Намеснік пракурора Віцебскай вобласці Уладзімір Гук правёў асабісты прыём грамадзян у лячэбна-працоўным прафілакторыі №9
Намеснік пракурора Віцебскай вобласці Уладзімір Гук
правёў асабісты прыём грамадзян ва ўстанове «Лячэбна-працоўны прафілакторый №9»
(г.Віцебск) УДЗ МУС Рэспублікі Беларусь Віцебскай вобласці. У дадзенай рэжымнай
установе знаходзіцца больш за 400 жанчын.
Падчас прыёму да намесніка пракурора Віцебскай вобласці звярнулася 11 чалавек з пытаннямі, якія тычацца пакрыцця абавязанай асобай сродкаў на ўтрыманне дзяцей, аднаўлення ў бацькоўскіх правах, сацыяльнай і працоўнай рэсацыялізацыі пасля спынення знаходжання ў ЛПП. На ўсе паступіўшыя ў ходзе прыёму звароты дадзены адпаведныя тлумачэнні заканадаўства.
Пасля заканчэння асабістага прыёму Уладзімір Гук азнаёміўся з дзейнасцю ўстановы, ажыццявіў абыход тэрыторыі, спецыялізаваных памяшканняў, а таксама азнаёміўся з умовамі пражывання, лячэння і працы асоб, якія знаходзяцца ў ЛПП.