Намеснік пракурора Віцебскай вобласці Уладзімір Гук правёў прыём асоб, якія адбываюць пакаранне ў папраўчай калоніі №1 у Наваполацку

Намеснік пракурора Віцебскай вобласці Уладзімір Гук правёў прыём асоб, якія адбываюць пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі ў нядаўна створанай папраўчай калоніі №1 у г.Наваполацку.

Падчас прыёму да намесніка пракурора вобласці звярнулася 5 чалавек з пытаннямі, якія тычацца нязгоды з рашэннямі суда па грамадзянскіх і крымінальных справах, аб прымяненні амністыі, памілавання, аб змяненнях заканадаўства аб службовых і карупцыйных злачынствах. 

На паступіўшыя звароты былі дадзены раз'ясненні заканадаўства.

Пасля заканчэння прыёму грамадзян Уладзімір Гук таксама азнаёміўся з дзейнасцю папраўчай установы, умовамі побыту і працы асуджаных.

Старшы пракурор аддзела пракуратуры вобласці Сяргей Стурын.