Намеснік пракурора Віцебскай вобласці Уладзімір Гук сустрэўся з членамі рэгіянальнай мультыдысцыплінарнай групы па пытаннях узаемадзеяння ў сферы процідзеяння гандлю людзьмі

Намеснік пракурора Віцебскай вобласці Уладзімір Гук прыняў удзел у пасяджэнні членаў рэгіянальнай мультыдысцыплінарнай групы з прадстаўнікамі Віцебскай АС Беларускае Таварыства Чырвонага Крыжа, спецыялістам прадстаўніцтва Міжнароднай арганізацыі па міграцыі ў Рэспубліцы Беларусь, супрацоўнікамі УУС Віцебскага аблвыканкама, УСК Рэспублікі Беларусь па Віцебскай вобласці і іншымі прадстаўнікамі зацікаўленых ведамстваў.

У межах мерапрыемства абмеркаваны пытанні процідзеяння гандлю людзьмі ў Віцебскай вобласці, пераадрасаванне і рэінтэграцыя ахвяр гандлю людзьмі, спецыфіка аказання дапамогі пацярпелым, а таксама абмеркаваны вынікі сумеснай дзейнасці дзяржаўных, праваахоўных органаў і грамадскіх арганізацый у гэтай сферы.

Па выніках пасяджэння мультыдысцыплінарнай рабочай групы ўдзельнікамі мерапрыемства падпісаны пратакол, накіраваны на удасканаленне прэвентыўнай працы зацікаўленых арганізацый, службаў і ведамстваў у сферы процідзеяння гандлю людзьмі і аказання дапамогі ахвярам.

Служба інфармацыі пракуратуры Віцебскай вобласці.