Намеснік пракурора Віцебскай вобласці Уладзімір Гук сустрэўся з навучэнцамі старэйшых класаў гімназіі №2 г.Віцебска
У рамках адзінага дня інфармавання ў ДУА «Гімназія №2 г.Віцебска» прайшлі заняткі Школы актыўнага грамадзяніна для навучэнцаў 10-11 класаў.
Тэма: «Актыўны грамадзянін: мае ўчынкі – мая адказнасць».
У мерапрыемстве прыняў удзел намеснік пракурора Віцебскай вобласці Уладзімір Гук.
У ходзе размовы з гімназістамі пракурорскі работнік звярнуў увагу на выкананне правілаў паводзінаў ва ўстанове адукацыі, пасля завяршэння заняткаў, з аднагодкамі і ў побыце.
Пры гэтым дэталёва абмеркавалі пытанне удзелу непаўналетніх у несанкцыянаваных мерапрыемствах, іх прававыя наступствы.
Пасля выступлення намеснік пракурора вобласці адказаў на паступіўшыя пытанні.