Забароненае зелле
Пры гэтым асобы, якія добраахвотна здалі наркатычныя сродкі, псіхатропныя рэчывы або іх прэкурсоры, і актыўна спрыялі выяўленню або спыненню злачынства, звязанага з незаконным абаротам гэтых сродкаў, рэчываў, выкрыццю асоб, якія іх здзейснілі, выяўленню маёмасці, здабытай злачынным шляхам, вызваляюцца ад крымінальнай адказнасці за дадзенае злачынства.
Дзяржаўная палітыка ў сферы процідзеяння незаконнаму абароту наркотыкаў накіравана на поўнае выкараненне такога з'явы. Падмацаваннем з'яўляецца Закон Рэспублікі Беларусь № 408-з «Аб наркатычных сродках, псіхатропных рэчывах, іх прэкурсорах і аналагах».
Указаны Закон вызначае прававыя і арганізацыйныя асновы дзяржаўнай палітыкі ў сферы абароту і процідзеяння незаконнаму абароту наркатычных сродкаў, псіхатропных рэчываў, іх прэкурсораў і аналагаў, а таксама накіраваны на прафілактыку спажывання наркатычных сродкаў, псіхатропных рэчываў, іх аналагаў у мэтах забеспячэння нацыянальнай бяспекі, аховы жыцця і здароўя грамадзян. Акрамя таго, закон істотна пашырыў спіс забароненых сродкаў і прэпаратаў, якія не выкарыстоўваюцца ў медыцынскіх мэтах, але аднесены да наркатычных, а адпаведна іх незаконны абарот з'яўляецца таксама крымінальна каральным.
Злачынцамі па дадзенай катэгорыі крымінальных спраў становяцца асобы розных катэгорый.
Так, жыхар горада Мінска, 1996 года нараджэння, які працуе мастаком, набыў для ўласных патрэб марыхуану. Забароненыя рэчывы ён перавозіў у цягніку па дарозе на фестываль мастацтваў «Славянскі базар» у г. Віцебску, дзе ён збіраўся прымаць удзел у складзе сваёй музычнай групы. Жаданне адчуць кайф прымусіла Віталя ўжыць наркотык яшчэ дома перад паездкай. Падчас курэння тытунёвых вырабаў у незаконным для курэння месцы злачынец
Памочнік Віцебскага
транспартнага пракурора
малодшы саветнік юстыцыі В.В. Шэвяртоўская