Абарона дзяцей ад гвалту: міжнародны вопыт

Старшы памочнік пракурора Віцебскай вобласці па наглядзе за выкананнем заканадаўства аб непаўналетніх і моладзі Волкаў А.В. 18 – 19 красавіка 2019 года ў г.Мінску разам з калегамі з КДН Віцебскага аблвыканкама, упраўлення аховы здароўя і УУС аблвыканкама Алехновіч Т.В., Міхеенка І.В., Казючыцам А.К. прыняў удзел у 6-й Міжнароднай канферэнцыі «Бяспечная Беларусь для дзяцей: у свеце без межаў».

Дадзеная канферэнцыя арганізавана і праведзена Міжнародным грамадскім аб'яднаннем «Разуменне», якое праводзіць сваю патрэбную і мэтанакіраваную працу па абароне дзяцей ад гвалту ў Беларусі ўжо 15 гадоў.

У Віцебскай вобласці штогод ад гвалтоўных злачынстваў, у тым ліку палавой накіраванасці, пакутуюць дзясяткі дзяцей. Таму правільна выбудаваная праца суб'ектаў прафілактыкі па папярэджанні выпадкаў гвалту, асабліва сямейнага, іх выяўленню, па аказанні дапамогі ўжо пацярпелым дзецям мае найважнейшае значэнне.

Міжнародны вопыт працы для Беларусі бясцэнны. На канферэнцыі выступілі і данеслі вопыт дапамогі дзецям у сваіх краінах доктары, прафесары філасофіі і псіхалогіі з Расіі, ЗША, Літвы, Беларусі, прадстаўнікі грамадскіх арганізацый, правапрымяняльнікі.

Многія новацыі і прапановы калег з іншых краін прымяняльныя і ў Беларусі, а таксама ўжо рэалізаваны. Магчымая і патрэбна рэалізацыя асобных мерапрыемстваў і ў нашай вобласці, на што будуць арыентаваны КДН, ІДН, установы аховы здароўя і адукацыі.

 

Група па

нагляду за выкананнем
заканадаўства аб непаўналетніх і моладзі
пракуратуры Віцебскай вобласці