Абарона правоў працаўнікоў – агульная справа
Надзіраючы за выкананнем заканадаўства,
органы пракуратуры цесна ўзаемадзейнічаюць з іншымі дзяржаўнымі органамі,
грамадскімі арганізацыямі і аб'яднаннямі.
Так пракурорамі
Віцебшчыны наладжана цеснае ўзаемадзеянне з прафсаюзнымі арганізацыямі вобласці ў
пытаннях абароны законных правоў працоўных.
Распрацаваны
і рэалізуецца План узаемадзеяння Віцебскага абласнога, раённых, гарадскіх
аб'яднанняў прафсаюзаў і органаў пракуратуры Віцебскай вобласці па рэалізацыі
Пагаднення паміж Генеральнай пракуратурай Рэспублікі Беларусь і Федэрацыяй
прафсаюзаў Беларусі ў сферы абароны
канстытуцыйных правоў і гарантый працоўных.
У межах
выканання мерапрыемстваў названага Плана пракурорскія работнікі рэгулярна ўдзельнічаюць
у правядзенні Рэспубліканскага прафсаюзнага прававога прыёму грамадзян.
Чарговы сумесны прыём грамадзян прайшоў у вобласці 31 сакавіка бягучага
года. У гэты дзень пракурорамі сумесна з работнікамі прафсаюзных арганізацый
праведзены выязны прыём у 23 арганізацыях і на прадпрыемствах вобласці, прынята
больш за 100 грамадзян.
Пытанні,
якія хвалявалі тых, хто прыйшоў на прыём, былі разнастайныя – ад магчымасці
прадастаўлення жылога памяшкання ў інтэрнаце, рэалізацыі правоў маладых
спецыялістаў на паляпшэнне жыллёвых умоў да ўмоў падаўжэння кантракту пасля
дасягнення агульнаўстаноўленага пенсійнага ўзросту, выканання патрабаванняў па
ахове працы.
Усім
, хто звярнуўся на прыём, былі дадзены тлумачэнні патрабаванняў заканадаўства,
а калі пытанне патрабавала вывучэння або праверкі, прымаўся пісьмовы зварот.
Правядзенне сумесных выязных прыёмаў грамадзян не толькі дапамагае
працоўным вырашаць узнікаючыя ў іх прававыя пытанні, але і дае пракурорам
інфармацыю аб стане законнасці на тым ці іншым прадпрыемстве або арганізацыі,
якая ў далейшым выкарыстоўваецца пры планаванні нагляднай дзейнасці.
Начальнік арганізацыйна-кантрольнага аддзела І.В.Марозаў