Ахоўная пастанова для хатняга тырана – што гэта?
Прафілактыка сямейнага гвалту з'яўляецца адным з актуальных пытанняў, якому дзяржавай надаецца значная ўвага, у тым ліку пасродкам замацавання мер, механізму папярэджання хатняга гвалту на заканадаўчым узроўні.
Адным з дзейсных папераджальных і стрымліваючых мер супрацьпраўных паводзін хатніх агрэсараў з'яўляецца прымяненне органамі унутраных спраў ахоўных прадпісанняў.
У адпаведнасці з арт. 31 Закона Рэспублікі Беларусь «Аб асновах дзейнасці па прафілактыцы правапарушэнняў» ахоўнае прадпісанне – устанаўленне грамадзяніну, які здзейсніў хатні гвалт, часовых забаронаў на здзяйсненне пэўных дзеянняў і абавязкаў для абароны жыцця і здароўя пацярпелага ад хатняга гвалту.
Ахоўнае прадпісанне можа прымяняцца да грамадзяніна, які здзейсніў хатні гвалт і ў адносінах якога у сувязі з гэтым ажыццяўляецца падрыхтоўка да разгляду справы аб адміністрацыйным правапарушэнні аб наўмысным прычыненні цялеснага пашкоджання і іншых гвалтоўных дзеяннях альбо аб парушэнні ахоўнага прадпісання або праводзіцца правяранне ў адпаведнасці з патрабаваннямі крымінальна-працэсуальнага заканадаўства альбо ўзбуджана крымінальная справа аб злачынстве супраць жыцця і здароўя, палавой недатычнасці або палавой свабоды альбо асабістай свабоды, гонару і годнасці.
Грамадзяніну ахоўным прадпісаннем можа быць забаронена наведваць месцы знаходжання пацярпелага ад хатняга гвалту, калі такі пацярпелы часова знаходзіцца па-за сумесным месцам жыхарства або месцам пражывання; мець зносіны з пацярпелым ад хатняга гвалту, у тым ліку па тэлефоне, з выкарыстаннем глабальнай камп'ютарнай сеткі Інтэрнэт, а таксама можа быць устаноўлены абавязак часова пакінуць агульнае з пацярпелым ад хатняга гвалту жылое памяшканне.
Забароны і абавязак, прадугледжаныя ахоўным прадпісаннем, устанаўліваюцца на тэрмін да пятнаццаці сутак з моманту аб'яўлення прадпісання грамадзяніну, у адносінах якога яно прыменена. Па ўзгадненні з пракурорам тэрмін дзеяння ахоўнага прадпісання можа быць прадоўжаны да 30 сутак.
За парушэнне ахоўнагапрадпісанні асоба на падставе
ч.2 арт.10.1 КаАП можа быць падвергнута адміністрацыйнаму спагнанню ў выглядзе штрафу да 10 базавых велічынь, або грамадскіх работ, або адміністрацыйнага арышту.
Старшы памочнік пракурора Віцебскай вобласці па наглядзе за выкананнем заканадаўства па прафілактыцы злачынстваў і іншых правапарушэнняў І.В.Крукоўская