Пасяджэнне камісіі па прафілактыцы вытворчага траўматызму і прафзахворванняў: на паляпшэнне ўмоў працы ў I паўгоддзі накіравана Br10 млн

Аляксандр Хрыстафораў. Фота з архіва

На Віцебшчыне на паляпшэнне ўмоў працы на працоўных месцах за першае паўгоддзе накіравана Br10 млн. Аб гэтым паведаміў сёння старшыня камітэта па працы, занятасці і сацыяльнай абароне Віцебскага аблвыканкама Аляксандр Хрыстафораў на пасяджэнні камісіі па прафілактыцы вытворчага траўматызму і прафесійнай захваральнасці.

"Дзякуючы праведзенай рабоце ў адпаведнасць з патрабаваннямі санітарна-гігіенічных нарматываў прыведзены 337 працоўных месцаў з шкоднымі і (або) небяспечнымі ўмовамі працы, на якіх заняты 408 чалавек, палепшаны ўмовы працы на 269 працоўных месцах, дзе працуюць 418 чалавек", - падкрэсліў старшыня камітэта.

Паводле яго слоў, паляпшэнне ўмоў працы з'яўляецца адным з найважнейшых складнікаў мадэрнізацыі эканомікі. "Лягчэй і танней укладваць грошы ў забеспячэнне бяспекі працы, чым у ліквідацыю наступстваў тых трагедый, якія могуць адбыцца або адбываюцца ў выніку неўважлівага стаўлення да гэтых праблем", - адзначыў Аляксандр Хрыстафораў.

Асобную ўвагу кіраўнік камітэта аблвыканкама завастрыў на паказчыку прафесійнай захваральнасці ў рэгіёне, які ўжо на працягу некалькіх гадоў з'яўляецца самым нізкім у рэспубліцы. Сёлета выпадкаў прафзахворванняў у вобласці не зарэгістравана.

Сістэма кіравання аховай працы (СКАП) у цяперашні час укаранёна амаль у 5 тыс. арганізацый усіх форм уласнасці, што складае каля 70% арганізацый вобласці, якія стаяць на кантролі. Пры гэтым укараненне стандарту забяспечана ва ўсіх арганізацыях камунальнай формы ўласнасці.

"Усе прымаемыя кіраўніцкія рашэнні сведчаць, што дзеючая ў вобласці сістэма кіравання аховай працы валодае рэзервамі, выкарыстанне якіх дазволіць знізіць узровень вытворчага траўматызму і прафесійнай захваральнасці", - падкрэсліў Аляксандр Хрыстафораў.

БЕЛТА. Фота з архіва БЕЛТА.