Пасяджэнне абласнога штаба па барацьбе з распаўсюджваннем COVID-19: у Віцебскай вобласці за суткі каля 180 чалавек выпісалі з бальніц

У Віцебскай вобласці за мінулыя суткі выпісалі каля 180 пацыентаў з бальніц, паведаміў начальнік галоўнага ўпраўлення па ахове здароўя аблвыканкама Міхаіл Вішневецкі падчас пасяджэння абласнога штаба па барацьбе з распаўсюджваннем каранавіруса і абароне насельніцтва.

На сённяшні дзень сітуацыя з вострымі рэспіраторнымі інфекцыямі ў Віцебскай вобласці па-ранейшаму мае тэндэнцыю да зніжэння. За мінулыя суткі - на 19,4%, спад ідзе практычна ва ўсіх раёнах. У структуры захворвання 78% дарослыя.

"Сітуацыя з пнеўманіямі фактычна застаецца на тым жа ўзроўні, ёсць нязначнае зніжэнне за мінулыя суткі. Нядрэнная тэндэнцыя прасочваецца з выпіскай. За ўчарашні дзень былі выпісаны каля 180 чалавек, у якіх стан здавальняючы. Гэта вылечаныя пацыенты і нязначная частка, у якіх лёгкая форма, яны могуць працягнуць лячэнне ў амбулаторна-паліклінічным звяне. У гэтых людзей не пацверджаны COVID-19", - распавёў Міхаіл Вішневецкі.

БЕЛТА.