Пасяджэнне абласнога савета па працоўных і сацыяльных пытаннях
Сёння ў аблвыканкаме адбылося пасяджэнне абласнога савета па працоўных і сацыяльных пытаннях пад старшынствам намесніка старшыні Віцебскага аблвыканкама Анжалікі Нікіцінай.
На парадку дня разглядаліся тры пытанні:
- Аб замацаванні кадраў у сельскагаспадарчых арганізацыях Віцебскай вобласці.
- Аб стварэнні першасных прафсаюзных арганізацый у малых арганізацыях Віцебскай вобласці.
-Аб зацвярджэнні плана работы абласнога савета па працоўных і сацыяльных пытаннях на 20205 год.
Пытанне замацавання кадраў у сельскагаспадарчых арганізацыях з'яўляецца вельмі важным. У першую чаргу неабходна звярнуць увагу на тое, як працуе сістэма дзяржзаказу па вакансіях у сельскагаспадарчых арганізацыях. А для якаснага замацавання маладых спецыялістаў неабходна забяспечыць годныя ўмовы пражывання і працы. У 2024 годзе на працу ў сельскагаспадарчыя арганізацыі было прынята 225 спецыялістаў са сярэдне-спецыяльнай адукацыяй і 768 з прафесійна-тэхнічнай.