Пасяджэнне аблвыканкама: больш за тысячу шматдзетных сем'яў з Віцебскай вобласці атрымаюць кватэры сёлета

Сёлета плануецца пабудаваць жыллё для 1,1 тысячы шматдзетных сем'яў у Віцебскай вобласці. Пра гэта расказаў падчас пасяджэння аблвыканкама старшыня камітэта па архітэктуры і будаўніцтве Аляксандр Шыдлоўскі, паведамляе БЕЛТА.

У бягучым годзе ў эксплуатацыю будзе ўведзена 325 тысяч квадратных метраў жылля. "У чарзе тых, хто мае патрэбу ў паляпшэнні жыллёвых умоў у Віцебскай вобласці, стаіць 66,5 тысячы чалавек. З іх 3,1 тысячы — шматдзетныя сем'і. Сёлета запланавана пабудаваць жыллё для 1,1 тысячы шматдзетных сем'яў", — сказаў Аляксандр Шыдлоўскі.

Новае жыллё шматдзетныя сем'і будуць атрымліваць у райцэнтрах і вялікіх гарадах. У самім Віцебску ўзвядзенне жылых дамоў будзе весціся ў квартале № 9 мікрараёна Білева, на вуліцах Ленінградскай і Смаленскай, у раёне вуліцы Працы і на іншых.