Пасяджэнне аблвыканкама: абмеркавана работа службаў па ліквідацыі наступстваў надзвычайных сітуацый, выкліканых галалёдам і моцнымі снегападамі

Ліквідацыя наступстваў стыхіі ў Віцебскай вобласці магла б быць аператыўней, калі б усе задзейнічаныя службы і камісіі на месцах спрацавалі больш зладжана. Такое меркаванне выказаў старшыня Віцебскага аблвыканкама Мікалай Шарстнёў.

Сёння на пасяджэнні аблвыканкама абмеркавалі работу ўсіх службаў у ліквідацыі наступстваў надзвычайных сітуацый, выкліканых галалёдам і багатымі снегападамі ў канцы снежня мінулага года – пачатку студзеня гэтага. "Мы ўсе павінны вынесці ўрок з гэтага выпадка. Вырашыць праблему маглі і ў больш кароткі тэрмін. Недапушчальна было тое, што некаторыя жыхары вобласці засталіся ў Новы год без святла. У далейшым пры ліквідацыі наступстваў прыроднай стыхіі дзеянні ўсіх службаў павінны быць больш узгодненымі", - выказаў сваю пазіцыю Мікалай Шарстнёў.

Ад разгулу прыроднай стыхіі пацярпелі 10 раёнаў вобласці. У канцы снежня з-за абледзянення і моцнага ветру былі пашкоджаны электраправод, у тым ліку з-за дрэў, што ўпалі на лініі электраперадач. На аўтамабільных і чыгуначнай дарозе таксама былі заторы са зваленых дрэў. У пачатку студзеня на заходнія раёны вобласці абрынуўся моцны снегапад. Слой снегу дасягаў 30 см. Ад непагадзі больш за ўсё пацярпеў Верхнядзвінскі раён, тут таксама былі праблемы з электрычнасцю.

БЕЛТА.