Пасяджэнне аблвыканкама: абмяркоўваліся пытанні сацыяльна-эканамічнага развіцця Наваполацка, Полацкага і Аршанскага раёнаў і падрыхтоўкі да новага ацяпляльнага сезона

На пасяджэнні аблвыканкама разгледжаны пытанні сацыяльна-эканамічнага развіцця Наваполацка, Полацкага і Аршанскага раёнаў і падрыхтоўкі да новага ацяпляльнага сезона.

Перш чым перайсці да разгляду пытанняў, што стаяць на парадку дня, старшыня аблвыканкама Аляксандр Субоцін павіншаваў з юбілеем і ўручыў Ганаровую грамату старшыні Віцебскага райвыканкама Генадзю Сабынічу, а таксама ўручыў пасведчанне прызначанаму на пасаду старшыні камітэта па працы, занятасці і сацыяльнай абароне аблвыканкама Барысу Ефрэмаву.

Наваполацк, Полацкі і Аршанскі раёны – знакавыя для Віцебшчыны, паколькі ў іх засяроджаны асноўныя буйныя прадпрыемствы. Гэтыя рэгіёны з'яўляюцца цэнтрамі росту прамысловасці, маякамі ў аграрным сектары, падкрэсліў кіраўнік вобласці. Але не ўсё так пазітыўна ў выкананні прагнозных паказчыкаў. Аналіз паказаў, што Наваполацкі гарвыканкам, Аршанскі і Полацкі райвыканкамы прымаюць недастаткова мер для забеспячэння апярэджвальнага развіцця тэрыторый у параўнанні з сярэднеабласнымі паказчыкамі.

Аб прычынах складзенай сітуацыі, аб тым, што робіцца для выхаду на больш высокі ўзровень і рытмічную працу – гаварылі ў сваіх выступленнях старшыня Наваполацкага гарвыканкама Дзмітрый Дзямідаў, старшыня Аршанскага райвыканкама Ігар Ісачэнка, старшыня Полацкага райвыканкама Ігар Марковіч.

Аб выніках ацяпляльнага сезона і падрыхтоўцы да работы ў восеньска-зімовы перыяд 2023–2024 года далажыў намеснік старшыні камітэта па архітэктуры і будаўніцтве аблвыканкама Аляксандр Няфёдаў.

«Ацяпляльны сезон скончыўся. Рыхтуемся да чарговага» – па такім прынцыпе адбываецца кругаварот работ у паліўна-энергетычным комплексе вобласці. Добры гаспадар, як гаворыцца ў народнай прымаўцы, сані рамантуе летам, каб зімой без праблем перасоўвацца. А каб грамадзяне і эканоміка Віцебшчыны забяспечваліся бесперабойна палівам і энергіяй для цяпла, камфорту і нармальных умоў працы, трэба наладзіць дакладнае функцыянаванне газатранспартнай, энергетычнай, інжынернай сістэм.

У прыватнасці, як адзначыў Аляксандр Няфёдаў, прадпрыемствы паліўна-энергетычнага комплексу і ЖКГ у цэлым выступілі надзейнымі пастаўшчыкамі паліва і энергіі. Працягласць ацяпляльнага сезона 2022–2023 склала 198 дзён, што амаль на 20 дзён менш за папярэдні. Усе прадпрыемствы своечасова атрымалі пашпарты гатоўнасці і правялі рамонты і замены газавых, цеплавых і электрычных сетак, асноўнага дапаможнага абсталявання электрастанцый і кацельняў. Гэта дазволіла правесці кампанію без збояў, аварыйных сітуацый і адключэнняў ад крыніц энергазабеспячэння.

Разам з тым, не абышлося без пазаштатных сітуацый. Так, з-за знешняй карозіі трубаправода ў зоне абслугоўвання філіяла «Аршанская ЦЭЦ» было спынена забеспячэнне 30 аб'ектаў, у тым ліку дзіцячага садка, двух каледжаў і двух інтэрнатаў. У студзені па такой жа прычыне ў зоне абслугоўвання «Віцебскія цеплавыя сеткі» спынілася паступленне цяпла ў 49 аб'ектаў, сярод якіх 38 жылых дамоў, дзіцячы садок, школа. З-за стыхійнага бедства – багатых ападкаў у выглядзе мокрага снегу – парушалася электразабеспячэнне ў населеных пунктах Полацкага, Аршанскага, Глыбоцкага раёнах.

На падрыхтоўку газазабяспечвальных сістэм да мінулага ацяпляльнага сезона УП «Віцебскаблгаз» выдаткавала каля 20 млн руб. Сёлета плануецца накіраваць не менш. Прадпрыемства на рэгулярнай аснове праводзіць работы па тэхнічным абслугоўванні, рамонце і дыягностыцы сістэм газазабеспячэння, замене маральна састарэлага і адпрацаванага нарматыўны тэрмін эксплуатацыі абсталявання. Усё гэта дазваляе бесперабойна пастаўляць газ спажыўцам вобласці.

Што тычыцца сістэмы ЖКГ, то і тут праведзена вялікая праца па падрыхтоўцы да ацяпляльнага сезона. Было адрамантавана каля 100 тысяч кв. м даху. Такі ж задачай стаіць і сёлета.

Вялікая ўвага надавалася пераводу кацельняў на мясцовыя віды паліва. У прыватнасці, камунальнікі ўсталявалі 4 катлы, якія працуюць на МВТ з механізаванай загрузкай у двух кацельнях у Пастаўскім і Талачынскім раёнах.

На пэўны перыяд ставіцца задача не зніжаць тэмпаў, своечасова стварыць запасы паліва за кошт усіх крыніц фінансавання. Трэба правесці рэканструкцыю і новае будаўніцтва 37 км цеплавых сетак, перавесці са звадкаванага на прыродны газ каля 300 кватэр, да канца года забяспечыць увод катлоў на МВТ з механізаванай загрузкай у кацельнях «Аграс» ВПКТС, «Цэнтральная» у Лёзненскім, «Трасніцкая» у Полацкім раёнах.

На правядзенне рамонтных работ да чарговага восеньска-зімовага перыяду ўжо асвоена парадку 10 млн руб. Усяго плануецца выдаткаваць на мерапрыемствы, прадугледжаныя «Віцебскэнерга» – 91,5 млн руб. і «Віцебскаблгаз» – 20 млн руб.

Дарэчы. Да 1 верасня бягучага года ў філіяле «Дзяржэнергагазнагляд» па Віцебскай вобласці эксплуатуючыя прадпрыемствы павінны атрымаць пашпарты гатоўнасці да работы ў восеньска-зімовы перыяд на цеплакрыніцы і жыллёвы фонд.

У пасяджэнні аблвыканкама прыняла ўдзел намеснік міністра эканомікі Беларусі Таццяна Бранцэвіч.

"Віцебскія весці".