Пасяджэнне аблвыканкама: пасяўныя плошчы азімых збожжавых у Віцебскай вобласці павялічаць

Сёлета ў Віцебскай вобласці плануецца павялічыць пасяўныя плошчы азімых збожжавых мінімум да 300 тыс. га. Такое даручэнне даў старшыня аблвыканкама Мікалай Шарснёў камітэту па сельскай гаспадарцы і харчаванні на пасяджэнні аблвыканкама.

У Віцебскай вобласці сёлета збожжавыя і зернебабовыя культуры трэба будзе ўбраць на плошчы 354 тыс. га, з іх 200 тыс. га азімыя. Цяпер убрана амаль 30% плошчаў. Ільназаводамі вобласці выцярэблена 1,6 тыс. га лёну, гэта 45% ад усіх уборачных тэрыторый. "Увосень неабходна пасеяць не менш за 300 тыс. га азімых збожжавых з улікам зялёнага корму. Надвор'е дазваляе, таму ўжо цяпер трэба разарваць глебу, рыхтаваць зямлю", - адзначыў Мікалай Шарснёў.

Таксама губернатар даручыў павялічыць пасяўныя плошчы іншых культур, у тым ліку лёну, рапсу, сурэпіцы.

БЕЛТА.