Пасяджэнне аблвыканкама: прааналізавана якасць новабудоўляў, індывідуальнае будаўніцтва і праблемы ЖКГ

На Віцебшчыне неабходна змяняць падыходы адказных службаў да працы па арганізацыі індывідуальнага будаўніцтва, не дапускаць «вырастання» даўгабудаў, а таксама ўзмацніць барацьбу за якасць новых шматкватэрных жылых дамоў. Гэта будзе спрыяць дасягненню адной з найважнейшых стратэгічных мэт паўночнага краю — умацаванню яго дэмаграфічнага патэнцыялу.

 

На гэтыя аспекты звярнуў асаблівую ўвагу кіраўніцкага актыву рэгіёну кіраўнік Віцебшчыны Мікалай Шарстнёў на нядаўнім пасяджэнні аблвыканкама. У парадку дня былі два ўзаемазвязаныя пытанні — рэалізацыя праграмы «Камфортнае жыллё» і выкананне заданняў па будаўніцтве жылых дамоў. Адным з найважнейшых індыкатараў стану гэтых сфер з'яўляецца аналіз зваротаў грамадзян, якія паступаюць на «прамыя лініі» органаў улады. Як правіла, большасць з іх указваюць менавіта на праблемы жыллёва-камунальнага характару, стан новабудоўляў і цяжкасці пры ўзвядзенні індывідуальнага жылля.

Як паведаміў начальнік галоўнага ўпраўлення жыллёва-камунальнай гаспадаркі аблвыканкама Юрый Дзядзёла, у апошні час адзначаецца рост прэтэнзій да якасці ўводнага шматкватэрнага жылля.

— Калі пасля засялення новага дома ўсплывае комплекс праблем, значыць, недапрацавалі ўсе службы. І з такімі з'явамі трэба змагацца, а менавіта прымушаць рабіць якасны аб'ект, вытрымліваць жорсткія патрабаванні пры яго прыёмцы, — падкрэсліў Мікалай Шарстнёў. — Хапае складанасцей са старымі дамамі, якія мы, зыходзячы са зваротаў грамадзян, і так часам не паспяваем вырашаць.

Аналагічныя па сутнасці патрабаванні прагучалі і ў дачыненні да арганізацыі індывідуальнага жыллёвага будаўніцтва. Па ацэнцы старшыні аблвыканкама, нямала мясцовыя ўлады, упаўнаважаныя працаваць з насельніцтвам у гэтым напрамку, абмяжоўваюцца паўмерамі. Мікалай Шарстнёў абавязаў даводзіць пытанні да лагічнага канца, не толькі вызначаючы тэрыторыі для ўзвядзення індывідуальнага жылля, але і забяспечваючы іх неабходнай інжынерна-транспартнай інфраструктурай, падмацоўваючы фінансава свае рашэнні.

— Зразумела, што гэта няпростыя пытанні. Але людзі хочуць будавацца, таму ўлада павінна ісці ім насустрач і быць паслядоўнай у сваіх дзеяннях. І тады не будзе праблем з выкананнем заданняў па жыллі. Пры гэтым не варта забываць: калі дзяржава ацэньвае Віцебскую вобласць па выкананні паказчыкаў, то жыхары — па ўзроўні камфортнасці жыцця ў рэгіёне і па стаўленні да іх прадстаўнікоў улады, — адзначыў Мікалай Шарснёў.

Як паведаміў старшыня камітэта па архітэктуры і будаўніцтве аблвыканкама Аляксандр Шыдлоўскі, па выніках паўгоддзя заданне па ўзвядзенні шматкватэрнага жылля выканана на 28,7%, індывідуальнага — на 41,7%. Кошт 1 кв. м жылой плошчы склаўся на ўзроўні 1047 рублёў. Запавольвае тэпы будаўніцтва немагчымасць цалкам укамплектаваць новабудоўлі дальшчыкамі, асабліва гэта актуальна для раённых цэнтраў, следствам чаго можа стаць з'яўленне даўгабудаў. У Полацку і Наваполацку вычарпаны магчымасці для будаўніцтва на існуючых пляцоўках, трэба рыхтаваць новыя мікрараёны. Для гэтага варта дэталёва прапрацаваць генеральныя планы гарадоў, уключаючы пытанні фінансавання.

У 2020 годзе трэба будзе выправіць сітуацыю з развіццём інжынерна-транспартнай інфраструктуры на тэрыторыях, вызначаных для індывідуальнага жыллёвага будаўніцтва. Карэктоўку планаў і праграм неабходна правесці такім чынам, каб з'явілася магчымасць давесці ўдзельную вагу індывідуальнага будаўніцтва да 40% ад агульнага ўводу жылля па вобласці. Пры гэтым фарміраваць участкі для такіх раёнаў трэба ў тым ліку на берагах рэк і азёр, дадаў Аляксандр Шыдлоўскі.

Аналізуючы выкананне Дзяржпраграмы «Камфортнае жыллё і спрыяльнае асяроддзе пражывання», начальнік галоўнага ўпраўлення ЖКГ аблвыканкама Юрый Дзядзёла адзначыў, што затраты на аказанне паслуг па галіне знізіліся ў супастаўных умовах на 6% у параўнанні з аналагічным перыядам 2018-га пры заданні не менш за 5%. Эканамічны эфект такога скарачэння выдаткаў склаў парадку 4,8 млн рублёў, у тым ліку яго складнікі – мерапрыемствы па энергазберажэнні, аптымізацыя колькасці работнікаў і шэраг іншых напрамкаў дзейнасці.

У бліжэйшыя 2-3 гады на Віцебшчыне будзе вырашана адно з самых надзённых пытанняў – забеспячэнне насельніцтва якаснай пітной вадой. Праграма, якая рэалізуецца пры падтрымцы міжнародных арганізацый, прадугледжвае будаўніцтва 250 станцый абезжалезвання. Акрамя таго, па выніках бягучага года будзе выканана заданне па капітальным рамонце жылля, знойдзены рашэнні для рэалізацыі планаў па замене ліфтаў, якія адслужылі нарматыўны тэрмін. Застаюцца на асаблівым кантролі пытанні ўдасканалення сістэмы абыходжання з камунальнымі адходамі.

"Віцебскія весці".