Пасяджэнне аблвыканкама: установы культуры Віцебскай вобласці атрымаюць 75 новых піяніна
"У Віцебскай вобласці за апошнія чатыры гады на рамонт і набыццё музычных інструментаў накіравана больш за Br220 тыс., закуплена 78 інструментаў. У 2019 годзе Міністэрства культуры перадало 50 новых фартэпіяна, сёлета плануем атрымаць яшчэ 75", - сказаў Пётр Падгурскі. Інструменты вырабляе сталічнае ТАА "Фабрыка фартэпіяна", закупляюцца яны за кошт сродкаў рэспубліканскага бюджэту.
За час рэалізацыі ў Віцебскай вобласці дзяржпраграмы "Культура Беларусі" на 2016-2020 гады адрэстаўраваны дом, у якім размяшчалася Віцебскае мастацкае народнае вучылішча (у ім створаны музей), будынак былой электрастанцыі ў Віцебску, Свята-Пакроўскі жаночы манастыр у Талочыне, фасад Сафійскага сабора і іншыя аб'екты. Адрэмантаваны дамы культуры ў Сянне, Оршы, Дуброўна, Верхнядзвінску, Чашніках, Браславе і ў гарадскіх пасёлках Копысь і Балбасава Аршанскага раёна.
У 2016-2019 гадах на фінансаванне мерапрыемстваў дзяржпраграмы "Культура Беларусі" ў рэгіёне было накіравана Br256,5 млн (пазабюджэт - Br48,8 млн).