Пасяджэнне аргкамітэта па падрыхтоўцы і правядзенні абласных "Дажынак" у Браславе: вызначана дата правядзення і канцэпцыя свята
Святу папярэднічае вялікая падрыхтоўчая работа. "Велізарная колькасць аб'ектаў ужо здадзена, частка - у працэсе. Цяпер паралельна вырашаецца шэраг арганізацыйных пытанняў. Сёлета Браслаў чакае некалькі тысяч гасцей, якія на працягу двух дзён - 28-29 верасня - будуць знаходзіцца ў горадзе. Наша задача - зрабіць яго максімальна зручным і камфортным для ўсіх: мясцовых жыхароў, гасцей, непасрэдных удзельнікаў свята і ўсіх, хто задзейнічаны ў яго правядзенні. Рыхтуецца насычаная культурна-забаўляльная праграма, якая ўключае паказальнае выступленне МНС (у мінулым годзе ў Верхнядзвінску яно прайшло з вялікім поспехам), канцэрты, у тым ліку з удзелам артыстаў расійскай эстрады, і шмат іншых цікавых падзей", - распавёў Уладзімір Церанцьеў.
Падрабязней аб ходзе падрыхтоўкі горада да маштабнай падзеі распавёў старшыня Браслаўскага райвыканкама Аляксандр Баданін. "Да правядзення свята мы па вялікім рахунку ўжо гатовыя, бо работа ў гэтым напрамку вядзецца з мінулага года. Планамерна ідзе здача намечаных аб'ектаў. Напрыклад, 2 верасня мы ўрачыста адкрылі рэканструяваную школу №2. На завяршальнай стадыі застаецца апошняя будоўля - гэта капрамонт нашага гарадскога стадыёна. У 15-х чыслах на гэтым аб'екце будзе перарэзана стужка і фактычна нам застанецца толькі навесці парадак і стварыць святочную атмасферу ў горадзе", - адзначыў кіраўнік раёна.
Усяго да абласных "Дажынкаў" у Браславе рыхтуецца больш за 100 аб'ектаў, пачынаючы ад знакавага для ўсяго раёна - набярэжнай возера Дрывяты і заканчваючы капітальным і бягучым рамонтам жылфонду, дваровых тэрыторый. Аб'ём фінансавання складае каля Br20 млн.
Аляксандр Баданін падкрэсліў, што праца па добраўпарадкаванні горада пасля свята не скончыцца. "Дажынкі" - толькі штуршок для развіцця горада. Праца па шэрагу аб'ектаў працягнецца і ў далейшым. "Як і планавалася, у нас у верасні пачынаецца будаўніцтва ФАК. Гэта пераходны аб'ект, мы выдатна ўсведамляем яго значнасць для насельніцтва. Плюс да ўсяго працягнецца добраўпарадкаванне дваровых тэрыторый. Цяпер мы зрабілі толькі першы крок, трэба рухацца далей і прыводзіць у парадак увесь горад цалкам. Тое ж самае тычыцца вуліц: велізарная частка працы зроблена, але яшчэ шмате што трэба будзе зрабіць", - адзначыў старшыня райвыканкама.