Пасяджэнне Віцебскага аблвыканкама: пашпарты гатоўнасці да ацяпляльнага сезона неабходна атрымаць да верасня

У Віцебскай вобласці ўсю работу па атрыманні пашпартоў гатоўнасці спажыўцоў цеплавой энергіі і ведамасных цеплакрыніц да новага ацяпляльнага сезона неабходна правесці да верасня. Такі задачу паставіў сёння на пасяджэнні Віцебскага аблвыканкама яго старшыня Мікалай Шарснёў падчас разгляду вынікаў мінулага ацяпляльнага сезона.

Па яго словах, напярэдадні чарговага ацяпляльнага перыяду праходзяць мерапрыемствы рэспубліканскага ўзроўню, дзе разглядаюцца пытанні гатоўнасці спажыўцоў і цеплакрыніц да працы. Віцебская вобласць, як правіла, згадваецца ў ліку горшых, бо па тых ці іншых прычынах не гатовая на 100% да ацяпляльнага сезона. "Але праз два тыдні мы завяршаем гэту працу, уключаем катлы і ўваходзім у міжсезонне. Няужо нельга ўсё спланаваць і на месяц раней зрабіць? Ужо зараз трэба прааналізаваць, хто займаецца падрыхтоўкай, а дзе гэты працэс завісае. З-за нейкіх пяці-шасці прадпрыемстваў вобласць псуе сабе імідж. Значыць, трэба звярнуць на іх увагу і ўзяць на кантроль, адпрацоўваць гэтае пытанне. Я вас нацэліваю: да верасня ўсе пашпарты гатоўнасці павінны быць атрыманы", - падкрэсліў Мікалай Шарснёў. 

Аб асноўных выніках мінулага ацяпляльнага сезона праінфармаваў намеснік старшыні Віцебскага аблвыканкама Уладзімір Белавус. Па яго словах, міжсезонны перыяд прайшоў без збояў. Прадпрыемствамі паліўна-энергетычнага комплексу і жыллёва-камунальнай гаспадаркі ў цэлым было забяспечана ўстойлівае і надзейнае забеспячэнне эканомікі і насельніцтва рэгіёну палівам і энергіяй. 

Касаючыся актуальных пытанняў, Уладзімір Белавус звярнуў асаблівую ўвагу на неабходнасць прыняцця мер па зніжэнні страт цеплавой энергіі пры падачы спажыўцам і скарачэння запазычанасці сельгасарганізацый за энергурэсурсы, якая ў цяперашні час перавышае сумарны доўг усіх камунальных арганізацый вобласці.

БелТА.