Пасяджэнне камісіі па выкананні патрабаванняў Дырэктывы Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь №1
На пасяджэнні, праведзеным пад старшынствам намесніка старшыні Віцебскага аблвыканкама Вячаслава Дурнова, разгледжаны пытанні забеспячэння бяспечных умоў працы на перыяд правядзення ўборачнай кампаніі збожжавых культур у арганізацыях АПК, размешчаных на тэрыторыі Віцебскай вобласці, а таксама прымаемыя меры па папярэджанні гібелі людзей на водах і забеспячэнні бяспекі пры карыстанні пляжамі.
Мерапрыемства праведзена з удзелам прадстаўнікоў Віцебскага абласнога ўпраўлення Дэпартамента дзяржаўнай інспекцыі працы Міністэрства працы і сацыяльнай абароны Рэспублікі Беларусь, Камітэта па сельскай гаспадарцы і харчаванні Віцебскага аблвыканкама, Віцебскай абласной арганізацыі АСВОД, УУС Віцебскага аблвыканкама, УМНС па Віцебскай вобласці.
Адзначаючы важнасць праводзімай сумеснай работы па забеспячэнні бяспечных умоў працы ў арганізацыях АПК, Андрэй Нiзюлька канстатаваў неабходнасць павышэння кантролю з боку адказных суб'ектаў за рэальным устраненнем выяўленых парушэнняў.
Па пытанні забеспячэння бяспекі людзей на водах пракурорскі работнік адзначыў важнасць правядзення як прафілактычнай работы з асобамі, якія адпачываюць ля вады, так і з асобамі, якія эксплуатуюць маламерныя судны: «Мясцовым органам улады і зацікаўленым суб'ектам неабходна звярнуць увагу на негатыўную тэндэнцыю, якая склалася, звязаную з ростам аварыйных транспартных выпадкаў з удзелам маламерных суднаў. З гэтай мэтай трэба наладзіць больш цеснае ўзаемадзеянне з органамі ДУ «Дзяржаўная інспекцыя па маламерных суднах».
Па выніках пасяджэння падрыхтаваны пратакол, у які ўключаны мерапрыемствы па павышэнні эфектыўнасці работы на пазначаных напрамках.
Інфармацыя аддзела пракуратуры Віцебскай вобласці па наглядзе за выкананнем заканадаўства і законнасцю прававых актаў