Веданне і выкананне ПДР кіроўцамі горрайпракуратур паўночнага рэгіёну
У пракуратуры Віцебскай вобласці адбыўся вучэбна-метадычны семінар з кіроўцамі органаў пракуратуры вобласці па пытаннях арганізацыі працы і выканання Правілаў дарожнага руху, падчас якога таксама быў праведзены агляд аўтамабіляў на камплектнасць і ўнутраны парадак.
Перад кіроўцамі выступіў супрацоўнік дзяржаўтаінспекцыі па пытаннях характэрных парушэнняў Правілаў дарожнага руху, расказаў пра апошнія змяненні ў ПДР. Таксама была праведзена праверка ведаў ПДР у тэставай форме з наступным абмеркаваннем вынікаў.
Акрамя таго, супрацоўнікі кадравай службы і прадстаўнік УСБ Генеральнай пракуратуры Рэспублікі Беларусь яшчэ раз нагадалі аб выкананні працоўнай дысцыпліны, тэхнікі бяспекі, правілаў паводзінаў у побыце, аб прафілактыцы здзяйснення адміністрацыйных правапарушэнняў.
Падобныя мерапрыемствы праводзяцца ў пракуратуры Віцебскай вобласці ўжо не першы год і накіраваны на павышэнне адказнасці работнікаў за эфектыўнае ажыццяўленне ўскладзеных на іх абавязкаў і строгае выкананне ПДР.
Старэйшы пракурор аддзела кадраў
і ідэалагічнай работы
пракуратуры Віцебскай вобласці
Д. Жвікава